Васіль Васілевіч Галубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Галубовіч)
Васіль Васілевіч Галубовіч
Дата нараджэння 28 снежня 1909 (10 студзеня 1910)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1991(1991-12-29) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Месца працы
Вучоба
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР

Васіль Васілевіч Галубовіч (30 снежня (12 студзеня) 1910, Коханава, Талачынскі раён — 29 снежня 1991) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пераехаў у Екацярынаслаў (цяпер г. Дніпро) ва Украіне, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю, а таксама наведваў драматычную студыю пры чыгуначнай станцыі Дзіёўка (прыгарад Екацярынаслава, цяпер у складзе Дніпра).

У 1927 годзе паступіў і ў 1932 годзе скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут  (руск.)[1]. Яго настаўнікам быў Фёдар Крычэўскі — першы рэктар Украінскай акадэміі мастацтваў, прафесар Кіеўскага мастацкага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў УССР.

Пасля сканчэння ВНУ Галубовіч вярнуўся ў Днепрапятроўск (цяпер Дняпро). У 1932 годзе працаваў кіраўніком мастацка-плакатнай майстэрні пры Цэнтральным Палацы культуры металургаў Поўдню.

Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, оперным тэатры  (руск.), 1933—1941). Потым (1943—1946) — у саратаўскіх тэатрах (ТЮГ  (руск.), Тэатр імя К. Маркса  (руск.)). У 1946—1958 гадах — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры[1].

У 1958—1962 гадах — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы[1]. У 1963—1973 гадах — галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР.

З 1947 года выкладчык Алмацінскага мастацкага вучылішча  (руск.), у 1959—1965 гадах — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1858), «Смерць ваяводы  (польск.)» Ю. Славацкага (1959), «Уваскрасенне  (руск.)» паводле Л. Талстога (1960)[1].

У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна  (руск.)» паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра  (руск.)» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад  (руск.)» М. Лермантава (1966), «Марыя» А. Салынскага  (руск.) (1970), «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ  (руск.) (1972)[1].

Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сталінская прэмія (1952) за спектакль «Абай  (руск.)» М. А. Аўэзава, пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Голубович Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Джанысбаева Т., Рыбакова И., В. В. Голубович, Алма-Ата, 1958.
  • Галубовіч Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 471. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Галубовіч Васіль Васілевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 240.