Васіль Камароўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Камароўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1953(1953-09-28)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, журналіст

Васіль Камароўскі (1914, Мінская губерня — 28 верасня 1953[1], Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне. Удзельнік Польскай абарончай вайны 1939. Пасля вызвалення ў сакавіку 1941 з лагеру ваеннапалонных сакратар Беларускага камітэту самапомачы ў Берліне, з верасня 1941 — супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). Застаўся ў эміграцыі. З 1950 года жыў у Таронта. Уваходзіў у грамадскія згуртаванні беларусаў Канады. Член замежнага сектару Беларускай народнай грамады, супрацоўнік часопіса «Баявая ўскось». Загінуў у катастрофе ў Таронта.

Зноскі

  1. Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). Мн., 2001.