Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Канстанцінавіч
POL COA Czartoryski.svg
князь Чартарыйскі
 
Дзейнасць ваенны дзеяч, дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне каля 1375
Смерць 1416
Род Гедзімінавічы
Бацька Канстанцін Карыятавіч Чартарыйскі
Жонка Ганна
Дзеці Іван, Аляксандр, Міхаіл

Васіль Чартары́йскі (? — пасля 1417) — пачынальнік роду князёў Чартарыйскіх.

Паводле генеалагічнай традыцыі лічыцца сынам князя Канстанціна Альгердавіча (?—1390); пры гэтым спасылаюцца на пацвярджэнне польскім каралём Уладзіславам III граматай ад 14.6.1442 сваяцтва Чартарыйскіх з Альгердам. Аднак гісторыкі ХІХ ст. выказвалі сумненні ў верагоднасці гэтай граматы і схіляліся да версіі пра беларускае паходжанне роду.

У 1393 пры двары Ягайлы, валодаў Лагойскам. Уладальнік маёнтка Чартарыйска на р. Стыр на Палессі (Луцкі павет, Валынскае ваяводства ВКЛ), ад якога атрымаў у XV ст. прозвішча. Сынамі яго былі Іван (? — каля 1460), Аляксандр (? — пасля 1477) і Міхаіл (? — да 1489).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.