Васіль Васілевіч Кобін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Кобін)
Футбол
Васіль Кобін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Васіль Васілевіч Кобін
Нарадзіўся 24 мая 1985(1985-05-24)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Мынай
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1998 Украіна СДЮСШАР (Ужгарад) 3 (0)
2001—2002 Украіна ДЮСШ-1 (Ужгарад) 23 (9)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Украіна Закарпацце-2 (Ужгарад) 15 (1)
2002—2006 Украіна Закарпацце (Ужгарад) 74 (1)
2006—2009 Украіна Карпаты (Львоў) 83 (9)
2009—2017 Украіна Шахцёр (Данецк) 56 (1)
2014   Украіна Металіст (Харкаў) 9 (0)
2015   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 11 (1)
2017 Украіна Верас (Роўна) 16 (2)
2018 Казахстан Табол (Кастанай) 8 (0)
2018 Украіна Мынай 12 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Украіна Украіна (да 21) 1 (0)
2009—2011 Украіна Украіна 11 (0)
Трэнерская кар’ера
2019— Украіна Мынай
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 мая 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Кобін (нар. 24 мая 1985, в. Страбычова, Закарпацкая вобласць, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2009—2011). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Мынай».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец закарпацкага футбола. Першы трэнер — Імрэ Лендэл. У ДЮФЛ выступаў за ужгарадскія СДЮШАР і ДЮСШ-1. У юнацкім узросце мог перайсці ў данецкі «Шахцёр». Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Закарпацце-2». Дэбютаваў 22 ліпеня 2001 года ў матчы супраць хмяльніцкага «Дынама» (3:0). Праз сезон быў пераведзены ў асноўны склад «Закарпацця». У сезоне 2003/04 дапамог клубу выйграць Першую лігу і выйсці ў Вышэйшую лігу. У элітным дывізіёне дэбютаваў 20 ліпеня 2004 у матчы супраць кіеўскага «Дынама» (1:2). Усяго за «Закарпацце» правёў 74 матчы і забіў 1 гол.

Улетку 2006 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», па запрашэнні галоўнага трэнера Аляксандра Ішчанкі. За свой новы клуб дэбютаваў 23 ліпеня 2006 года ў матчы з «Металургам» з Запарожжа (0:0). Першы гол забіў 6 жніўня 2006 года ў матчы з луганскай «Зарой» (1:0). У «Карпатах» спачатку гуляў у сярэдзіне поля, але пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Алега Конанава стаў правым абаронцам. Атрымаў «Зорку Карпат» — прыз найлепшаму футбалісту клуба — у 2008 годзе. У сезоне 2008/09 Кобін стаў лідарам каманды, выходзіў на поле з капітанскай павязкай.

У чэрвені 2009 года перайшоў у данецкі «Шахцёр»[3]. Часткай пераходу стала двухгадовая арэнда Арцёма Фядзецкага і Дзяніса Кожанава. Акрамя таго, «Карпаты» захавалі 50 % эканамічных правоў на Кобіна. 2 ліпеня 2009 Кобін узяў сабе 14-ы нумар[4], хоць у «Закарпацці» і «Карпатах» гуляў пад нумарам 19[5]. У Прэм’ер-лізе за «Шахцёр» дэбютаваў 25 ліпеня 2009 года ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца» (0:2). Кобін выйшаў на 73 хвіліне замест бразільца Ілсінью. У сезоне 2009/10 трывала выхадзіў на поле, але ў наступных сезонах страціў месца ў аснове.

Улетку 2014 года перайшоў у харкаўскі «Металіст» на правах арэнды тэрмінам на 1 год[6]. 6 лістапада 2014 года адзначыўся фантастычным голам ударам праз сябе ў матчы Лігі Еўропы супраць варшаўскай «Легіі»[7]. У сакавіку 2015 года пакінуў «Металіст» з-за фінансавых праблем клуба.

1 красавіка 2015 года на правах арэнды перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[8]. Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях на правым флангу — ад абаронцы да нападніка, нярэдка закрываючы ўсю броўку.

У чэрвені 2015 года стала вядома, што Васіль пакіне Салігорск па заканчэнні тэрміну арэнды, то бок 30 чэрвеня[9]. 27 чэрвеня правёў апошні матч за салігорскі «Шахцёр», у якім гарнякі ў кампенсаваны час вырвалі перамогу ў наваполацкага «Нафтана» (1:0). Неўзабаве далучыўся да стану данецкага «Шахцёра»[10]. У студзені 2017 года пакінуў данецкі клуб, але неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт. Па заканчэнні сезона 2016/17 «Шахцёр» пацвердзіў зыход Кобіна з каманды[11].

У жніўні 2017 года стаў іграком ровенскага «Вераса», а ў лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі «Табол». 14 жніўня 2018 года заключыў пагадненне з клубам «Мынай»[12]. Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.

У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, а ў чэрвені стаў галоўным трэнерам «Мыная».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Правёў адзін матч за моладзевую зборную Украіны ў верасні 2006 на выездзе супраць Харватыі (1:2).

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў матчы са зборнай Андоры (5:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Vasyl Kobin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vasiliy Kobin // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Василий Кобин перешёл в «Шахтёр». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 5 красавіка 2015.
  4. Василий Кобин: «Выбрал себе 14-й номер». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 5 красавіка 2015.
  5. Кобин: «Главное, чтобы мне дали шанс себя проявить». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 5 красавіка 2015.
  6. Металіст орендував захисника Шахтаря(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 5 красавіка 2015.
  7. Фантастический гол Металлиста в ворота Легии (Василий Кобин)
  8. Солигорский «Шахтер» подписал контракт с защитником харьковского «Металлиста»
  9. Кобин покинет солигорский «Шахтер» 30 июня
  10. Василий Кобин: «Я очень счастлив, что снова вернулся в донецкий „Шахтер“, надел оранжево-черную футболку, это для меня самая большая радость»
  11. «Шахтер» подтвердил уход Кобина
  12. Василь Кобін — гравець ФК «Минай» (укр.)(недаступная спасылка). Інфармацыйны дэпартамент ФК «Мынай» (14 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2018. Праверана 15 жніўня 2018.