Васіль Леанідавіч Амялянскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Леанідавіч Амялянскі
Vasily Leonidovich Osmelyansky.jpg
Дата нараджэння 26 лютага (10 сакавіка) 1867
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1928(1928-04-21)[1] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, мікрабіёлаг, шахматыст
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Аляксандравіч Мяншуткін[d]
Член у

Васіль Леанідавіч Амяля́нскі[2] (26 лютага (10 сакавіка) 1867, Палтава — 21 красавіка 1928, Гагра) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, правадзейны член Расійскай акадэміі навук (1923, член-карэспандэнт з 1916), акадэмік Акадэміі навук СССР (1925). Вучань С. М. Вінаградскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Палтаве. Скончыў гімназію ў Жытоміры. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і працаваў у ім. У 1893–1928 гг. у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1912 г. — загадчык аддзелам.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы па глебавай мікрафлоры, ролі мікраарганізмаў у кругавароце азоту і вугляроду ў прыродзе. У 1904 годзе вылучыў культуру бактэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. У 1924 годзе ўпершыню паказаў на магчымасць выкарыстання мікраарганізмаў у якасці хімічных індыкатараў. Аўтар падручніка «Основы микробиологии» (1909). У 1906—1928 гг. рэдагаваў часопіс «Ар­хив био­ло­гических на­ук».

Сярод апублікаванага:

  • Краткий курс общей и почвенной микробиологии, 2 изд., М.—Л., 1931.
  • Практическое руководство по микробиологии / Под общ. ред. проф. Б. Л. Исаченко. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — М.; Л. : Изд-во АН СССР, 1940. — 430, [1] с. : ил.
  • Основы микробиологии, 9 изд., М., 1941.
  • Избранные труды, т. 1—2, М., 1953.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Омелянский Василий Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]