Васіль Мікітавіч Лубяка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Мікітавіч Лубяка
Дата нараджэння 26 красавіка 1891(1891-04-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1950(1950-06-16) (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Васіль Мікітавіч Лубя́ка (нар. 26 красавіка 1891, Горкі Магілёўская губерня — 16 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі вучоны, эканаміст, доктар сельскагаспадарчых навук (1931), прафесар (1929), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), акадэмік АН БССР (1931).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1919 па 1925 год працаваў рабочым у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, ў 1919 годзе абіраўся намеснікам сакратара па стварэнні сельскагаспадарчага інстытута.

Вучыўся на рабфаку ў Горках, затым паступіў у Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1925 годзе. У акадэміі займаўся ў аспірантуры і працаваў на кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У 1929—1930 гадах — дэкан эканамічнага факультэта гэтай акадэміі, загадчык кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

У 1929 годзе апублікаваў манаграфію аб кіруючых асновах складання арганізацыйных планаў саўгасаў. Манаграфія падвергнулася неабгрунтаванай крытыцы, а В. Лубяку назвалі паслядоўнікам А. В. Чаянава, расстралянага ў 1937 годзе. У часопісе «Социалистическая реконструкция сельского хозяйства» (№ 9-10, 1930) яе прызналі палітычна шкоднай. Аднак, у 1931 годзе В. М. Лубяку ўдалося абараніць доктарскую дысертацыю, і ў гэтым жа годзе ён быў абраны акадэмікам АН БССР. У 1944 годзе ўдастоены звання заслужанага дзеяча навукі БССР. З 1940 па 1946 год — дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР. Памёр 16 чэрвеня 1950 года.

Уклад у навуку[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 50 навуковых прац па пытаннях арганізацыі і планавання сельскагаспадарчай вытворчасці, развіцця сыравіннай і энергетычнай базы Беларусі. Даследаваў новыя для свайго часу формы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: калгасаў, саўгасаў, машына-трактарных станцый, распрацоўваў методыкі складання арганізацыйна-гаспадарчых планаў, арганізацыі ўнутрыгаспадарчага планавання, форм і сістэм аплаты працы ў сельскай гаспадарцы. Лічыў, што акрамя калгасаў і саўгасаў могуць існаваць і асабістыя гаспадаркі.

Пад яго кіраўніцтвам у 1944—1946 гг. былі сабраны матэрыялы пра становішча сельскай гаспадаркі Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей пасля Вялікай Айчыннай вайны. Займаўся рашэннем праблем пасляваеннага аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, пытаннямі севазваротаў і пашырэння пасеваў пшаніцы ў рэспубліцы.

В. М. Лубяка адным з першых у СССР распрацаваў лекцыйны курс арганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, які быў уведзены ва ўсіх сельскагаспадарчых ВНУ краіны.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Руководящие основы для составления организационных планов совхозов. — М.: 1929.
  • Программа курса организации социалистического сельскохозяйственного производства для сельскохозяйственных ВУЗов. — Краснодар, 1934.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лубяка Васіль Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 355. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Лубяка Васіль Мікітавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 435.
  • Институт экономики Национальной академии наук Беларуси: (к 70-летию создания). 1931—2001. — Мн.: Право и экономика, 2001.
  • Лубяка Васіль Мікітавіч // Памяць: гіст. — дак . хроніка Горацкага р — на . — Мн.: 1996. — С. 556
  • Лившиц В. М. Роль В. Н. Лубяко в разработке научных основ организации сельскохозяйственных предприятий// Формирование новой системы социально-экономического развития села. Ч. 2.
  • Василий Никитович Лубяко// В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 11—12..- Горки:1998. — С. 22—23.
  • Василий Никитович Лубяко //Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах Кн.1. Учёные — земляки. — Горки, 2013.— С. 9—11.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]