Васіль Міронавіч Прыйма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Васіль Прыйма
Василь Прийма.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Васіль Міронавіч Прыйма
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1991(1991-06-10)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Карпаты
Маладзёжныя клубы
Украіна Янтар (Наваяварыўск)
2002—2006 Украіна ДЮСШ-15 (Кіеў)
2006 Украіна Арсенал (Кіеў)
2007 Украіна КСДЮШАР (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2015 Украіна Металург (Данецк) 123 (4)
2015—2016 Італія Тарына 0 (0)
2016   Італія Фразінонэ 5 (0)
2016—2017 Італія Фразінонэ 18 (1)
2017—2018 Украіна Зара (Луганск) 17 (1)
2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 6 (0)
2020— Украіна Карпаты (Львоў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2008 Украіна Украіна (да 17) 17 (1)
2008—2010 Украіна Украіна (да 19) 16 (1)
2010—2012 Украіна Украіна (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019
Commons-logo.svg Васіль Міронавіч Прыйма на Вікісховішчы

Васіль Прыйма (нар. 10 чэрвеня 1991, Наваяварыўск, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца львоўскіх «Карпатаў».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Наваяварыўску, у 11-гадовым узросце быў запрошаны ў кіеўскую ДЮСШ-15. Пазней у Дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў і за іншыя каманды з Кіева.

У пачатку 2008 года далучыўся да данецкага «Металурга». Спачатку выступаў за дубль, але ў тым жа годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе ў Прэм’ер-лізе. Гуляў за «Металург» да лета 2015 года, калі клуб спыніў сваё існаванне.

У кастрычніку 2015 года падпісаў кантракт з італьянскі клубам «Тарына» да чэрвеня 2016 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два гады. Дэбютаваў за «Тарына» 1 снежня 2015 года ў матчы Кубка Італіі супраць «Чэзены» (4:1), аднак у Серыі A так і не згуляў. У лютым 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Фразінонэ», у складзе якога дэбютаваў у Серыі A. У чэрвені 2016 года перайшоў у «Фразінонэ» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт. У 2017 годзе вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком луганскай «Зары», аднак не меў трывалага месца ў складзе.

У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[4]. У салігорскай камандзе стаў іграком ратацыі, рэдка з’яўляючыся на полі, у чэрвені атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў верасні выступаў за дубль. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[5].

У лютым 2020 года стаў трэніравацца з львоўскімі «Карпатамі» і неўзабаве падпісаў кантракт[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]