Васіль Міхайлавіч Марковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Міхайлавіч Марковіч
Нараджэнне 13 кастрычніка 1955(1955-10-13) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Міхайлавіч Марковіч (нар. 13 кастрычніка 1955, Кажан-Гарадок, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Валодае нямецкай і чэшскім мовамі.

1981—1991 гг. — Праца ў Гандлёва-прамысловай палаце БССР.

1991—1992 гг. — Трэці сакратар Пасольства СССР, Расійскай Федэрацыі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

1992 г. (ліпень — снежань) — трэці сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

1992—1995 гг. — Другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

1995—1998 гг. — Першы сакратар, намеснік начальніка Консульскага Упраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

1998—2002 гг. — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы ў г. Даўгаўпілс.

2002 г. (чэрвень — лістапад) — начальнік аддзела Упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2002—2006 гг. — Начальнік Службы Дзяржаўнага Пратакола Міністэрства Рэспублікі Беларусь.

2006—2010 гг. — Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы.

У 2010—2015 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы[1][2].

У 2018[3]—2020 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У час прэзідэнцкіх выбараў беларускае пасольства не стала хаваць, што на ўчастку ў Рызе перамагла Святлана Ціханоўская. Васіль Марковіч быў звольнены з пасады пасла і пазбаўлены дыпламатычнага рангу загадам Аляксандра Лукашэнкі 16 верасня 2020 года з фармулёўкай «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў»[4].

Жанаты, мае дачку і сына.[5]

Зноскі