Перайсці да зместу

Васіль Паўлавіч Кірычук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Паўлавіч Кірычук
Дата нараджэння 16 студзеня 1924(1924-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1944(1944-07-03) (20 гадоў)
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Васіль Паўлавіч Кірычук (16 студзеня 1924, в. Славатычы, Валынская вобласць, Украіна22 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Закончыў сельскую школу, працаваў у калгасе. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з сакавіка 1944 года. Вызначыўся 25 чэрвеня 1944 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна Віцебскай Вобласці. Наводчык процітанкавага ружжа радавы В.П. Кірычук адзін з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну, агнём прыкрываў пераправу роты. Байцы фарсіравал і раку і замацаваліся на левым беразе. Фашысты накіравалі на іх танкі. У гэтым баі В.П. Кірычук быў цяжка паранены.

Пасля лячэння зноў стаў у строй. Пры вызваленні Паставаў зноў быў цяжка паранены. Памёр ад ран 13 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў горадзе Паставы, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].

Зноскі

  1. Двое з кагорты герояў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.
  2. Абеліск на карце раёна