Васіль Паўлавіч Юбкін
Васіль Паўлавіч Юбкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1968 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1939—1947 |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Васіль Паўлавіч Ю́бкін (1 студзеня 1920 — 3 лютага 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945). Кандыдат гістарычных навук (1962).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
В. П. Юбкін нарадзіўся ў сяле Апалонаўка Екацярынаслаўскай губерні (зараз у Саланянскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Вучыўся ў Днепрапятроўскім універсітэце. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёва-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік баявых дзеянняў у раёне Луцка, Роўна, Жытоміра, абароны Кіева і Днепрапятроўска, баях за Варашылаўград і Палтаву. У 1944 годзе скончыў Чырчыкскае (Харкаўскае[1]) танкавае вучылішча.
Камандзір танка 17-й гвардзейскай танкавай брыгады (1-ы гвардзейскі танкавы корпус, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант В. П. Юбкін вызначыўся ў пачатку верасня 1944 г. ў баях на тэрыторыі Польшчы. Экіпаж танка пад камандаваннем В. Юбкіна ў жосткіх баях на подступах да Варшавы неаднаразова адбіваў контраатакі, знішчыў 7 гармат і некалькі дзотаў праціўніка, забяспечыўшы паспяховае наступленне батальёна.
Пасля звальнення з арміі ў 1947 годзе В. П. Юбкін прадоўжыў вучобу ва ўніверсітэце і скончыў яго з адзнакай у 1951 годзе. Пасля навучання на курсах выкладчыкаў грамадскіх навук пры ЦК КПСС працаваў выкладчыкам у Днепрапятроўскім універсітэце (з 1965 г. — дацэнт). У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Памёр В. П. Юбкін 2 лютага 1968 г. Пахаваны на Алеі Герояў Запарожскіх могілак у Днепрапятроўску.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імем Героя названа адна з вуліц у сяле Апалонаўка
- Мемарыяльная дошка на сцяне вучэбнага корпуса Днепрапятроўскага нацыянальнага ўніверсітэта.
- Днепрпятроўскім нацыянальным універсітэтам штогод праводзіцца лёгкаатлетычны крос памяці В. П. Юбкіна[2].
Зноскі
- ↑ Васіль Паўлавіч Юбкін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Преодолевая дистанции(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 198—199. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Паўлавіч Юбкін на сайце «Героі краіны»
- Інфармацыя на сайце «Бессмертный полк»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынаслаўскім павеце
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
- Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Памерлі 3 лютага
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Кандыдаты гістарычных навук
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўскай вобласці