Васіль Петручук
Васіль Петручук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 2019 (92 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец Бельскага павета Беластоцкага ваяводства — 19 студзеня 2019, Беласток) — беларускі пісьменнік.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гадах быў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Другой сусветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950—1951). Працаваў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрразведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 годзе пераведзены ў Беласток. У 1969 годзе выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 года.
Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 года. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 годзе. (газета «Ніва»).
Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Васіль Петручук .
- У Беластоку пахавалі пісьменніка Васіля Петручука(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020.
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (1919—1939)
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Пахаваныя ў Беластоку
- Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжам
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Польшчы
- Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі