Васіль Пятровіч Стаўроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Стаўроў
Дата нараджэння 1 верасня 1940(1940-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 2012(2012-07-22) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч, навуковец
Навуковая сфера кампазіцыйны матэрыял[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За асваенне цалінных зямель» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Васіль Пятровіч Стаўро́ў[1] (руск.: Василий Петрович Ставров; 1 верасня 1940, г. Кушва, Свярдлоўская вобласць, Расія — 22 ліпеня 2012) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Чалябінскі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура, 1967; дактарантура, 1981).

Працаваў на Уральскім машынабудаўнічым заводзе, Свярдлоўскім аддзяленні НДІ матэматыкі АН СССР, Уральскім політэхнічным інстытуце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце, Гомельскім політэхнічным інстытуце (рэктар, 1981—1986).

Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (намеснік міністра), Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (намеснік міністра)

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1991, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра супраціўлення матэрыялаў, загадчык кафедры ў 1994—2005, з 2005 — кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, прафесар).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: механіка і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў — мадэляванне структуры, працэсаў дэфармавання і ўзбурэння кампазітаў; распрацоўка і даследаванне метадаў атрымання кампазітаў з тэрмапластычнай матрыцай і працэсаў формаўтварэння вырабаў з іх.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды: медаль «За асваенне цалінных зямель», нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» і інш.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Статистические задачи материаловедения стекловолокнитов в аспекте управления качеством машиностроительных изделий : автореферат диссертации … доктора технических наук. — Минск, 1981.
  • Технологические испытания реактопластов / В. П. Ставров, В. Г. Дедюхин, А. Д. Соколов — М.: Химия, 1981. — 246 с. 20 см.
  • Механика композиционных материалов : учебное пособие / В. П. Ставров. — Минск, 2008.
  • Статистическая механика композитных материалов / С. Д. Волков, В. П. Ставров. — Минск, 1978.
  • Конструирование и расчёт изделий из композиционных материалов — Мн., 1999.
  • Ставров, В. П. Вероятностная оценка стоимости проектов разработки и освоения производства изделий из полимерных материалов / В. П. Ставров, Л. Ю. Пшебельская // Труды БГТУ. Сер. VII, Экономика и управление. — 2008. — Вып. XVI. — С. 169—171.
  • Основы научной и инновационной деятельности : пособие для студ. вузов / В. П. Ставров. — Минск: БГТУ, 2010. — 318 с. — ISBN 978-985-434-950-3.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]