Васіль Пятровіч Шаранговіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Шаранговіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 студзеня 1939(1939-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2021(2021-12-31) (82 гады)
Месца пахавання
Дзеці Наталля Васілеўна Шаранговіч
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр партрэт і пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Уплыў на Рыгор Сямёнавіч Сітніца
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васі́ль Пятро́віч Шаранго́віч (14 студзеня 1939, в. Качаны, Пастаўскі павет, Віленскае ваяводства — 31 снежня 2021) — беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986). Народны мастак Беларусі (1991). Прафесар (1981).

Мастацкая капэрта Рэспублікі Беларусь 2014 года. Жывапіс Васіля Шаранговіча

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат мастака К. П. Шаранговіча. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966). У 19671998 выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (у 19721989 загадчык кафедры, у 1986—1989 прарэктар, у 1989—1997 рэктар). З 1997 па 2009 годы займаў пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Зараз гэту пасаду займае яго дачка — мастацтвазнаўца Наталля Васілеўна Шаранговіч.

Памёр 31 снежня 2021 года[1].

Мастакоўская творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне кніжнай і станковай графікі. Творчасці ўласцівы разнастайнасць графічных тэхнік і стылявых прыёмаў, выразны малюнак, эмацыянальнасць і глыбокая змястоўнасць вобразаў.

Работы ў кніжнай графіцы адметныя тонкім разуменнем структуры і ладу літаратурнага твора, паглыбленай пранікнёнасцю ў псіхалогію персанажа, вострым пачуццём гармоніі элементаў афармлення кнігі: «Віленскія камунары» Максіма Гарэцкага (1965), «3 майго летапісу» Я. Коласа, «Дзесяць дзён, якія скаланулі свет» Дж. Рыда (абедзве 1967), «Мая Беларусь» Т. Хадкевіча, «Збор твораў» М. Багдановіча (т. 1—2, усе 1968), «Зямля навагрудская, краю мой родны…» А. Міцкевіча, «Салавей» Змітрака Бядулі (абедзве 1969), «У. І. Ленін» Уладзіміра Маякоўскага (1970), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» Аляксея Талстога (1971), «Вершы» Якуба Коласа (1972), «Сорак трэці» Івана Навуменкі (1974), «Паэмы» (1978) і «Адвечная песня» (1981) Янкі Купалы, «Споведзь сэрца» А. Бялевіча (1978), «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча (1985, 1998), «Старыя беларускія хронікі» Уладзіміра Караткевіча (1988), «Новая зямля» Якуба Коласа (2002).

Рэквіем людской мужнасці і стойкасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увасоблены строгімі сродкамі графікі, гучыць у цыкле моцных па экспрэсіі гравюр «Памяці вогненных вёсак» (1979—85). У станковых работах шырока выкарыстоўвае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і метафару, у многіх творах адчувальна паэтызацыя чалавечага быцця з яго прыгажосцю і драматызмам, калізіямі, што дасягаецца своеасаблівасцю ракурсаў каларыту, рытмічнай арганізацыі прасторы: «Смерць Гражыны» (паводле А. Міцкевіча, 1970), «Партрэт Францыска Скарыны» (1971), «Ганчар» (1973), «А хто там ідзе» (1976), серыі «Край нарачанскі» (1972—75), «Блакада. 1943 год» (1974), трыпціх «Дзе крыўда адвечная спела» (1982) і інш.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе выйшла аўтабіяграфічная аповесць В. Шаранговіча «Ген жыцця»[2].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986)

Зноскі

  1. Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч
  2. Ген жыцця: аўтабіяграфічная аповесць / Васіль Шаранговіч. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — 362 с. — ISBN 978-985-6852-88-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаранговіч Н. Шаранговіч Васіль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 195. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 455. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 553. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 608. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др.. — Мн .: Беларусь, 1976. — С. 373. — 400 с. — 18 000 экз. (руск.)
  • Ганчароў М. Васіль Шаранговіч. — Мн., 1981.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. — С. 409—416.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]