Васіль Рыгоравіч Анціпаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Рыгоравіч Анціпаў
руск.: Василий Григорьевич Антипов
Дата нараджэння 15 лютага 1924(1924-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2010
Грамадзянства
Род дзейнасці дэндролаг, эколаг
Навуковая сфера дэндралогія, экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «За перамогу над Японіяй»

Васіль Рыгоравіч Анці́паў (руск.: Василий Григорьевич Антипов; 15 лютага 19242010) — вучоны ў галіне дэндралогіі і экалогіі, доктар біялагічных навук (1981), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. Р. Анціпаў нарадзіўся ў вёсцы Бакачы (Пскоўская вобласць Расіі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе пайшоў у Чырвоную Армію добраахвотнікам[1]. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на Волхаўскім, Цэнтральным, 3-м Украінскім і Забайкальскім франтах[1]. Пасля вайны паступіў у Ленінградскі лесатэхнічны інстытут на факультэт гарадскога зялёнага будаўніцтва, які скончыў у 1952 годзе. У 1952—1955 гг.праходзіў навучанне ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1955—1956 гг.працаваў старэйшым інжынерам у інстытуце «Гіпранікель» у горадзе Ленінград. У 1956—1958 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам Батанічнага сада Латвійскай ССР, у 1958—967 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР. У 1967—1971 гг. у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце, на кафедры батанікі. У 1972—1977 гг. В. Р. Анціпаў у на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка групы дэкаратыўнага садаводства у Беларускім НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства АН БССР у Мінскім раёне. У 1970 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара біялагічных навук. З 1977 г. да верасня 2008 г. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава на пасадзе дацэнта, з 1982 г. — прафесара кафедры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Р. Анціпаву належаць працы па дэндралогіі, садова-паркаваму мастацтву. З’яўляецца аўтарам 2-х выданняў (2000, 2004 гг.) падручніка «Декоративная дендрология», падручнікаў «Устойчивость древесных растений к промышленным газам», «Декоративные кустарники», «Определитель древесных растений». Апублікавана больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[1]. Удзельнік ВДНГ СССР і БССР.

Сярод апублікаванага:

  • Памятники природы Белоруссии. — Мн., 1970.
  • Парки Белоруссии. — Мн., 1975.
  • Декоративные кустарники. — Мн. 1977. (разам з Э. У. Ваверавай).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 136. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]