Васіль Рыгоравіч Доркін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Рыгоравіч Доркін
сцяг
Старшыня Гродзенскага прамысловага аблвыканкама
снежань 1963 — студзень 1964
Прэм’ер-міністр: Ціхан Кісялёў
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
Старшыня Маладзечанскага аблвыканкама
красавік 1954 — красавік 1955
Прэм’ер-міністр: Аляксей Кляшчоў
Папярэднік: Пётр Краскоў
Пераемнік: Павел Барысаў
сцяг
Першы сакратар Маладзечанскага абласнога камітэта КПБ
1951 — красавік 1954
Папярэднік: Іван Клімаў
Пераемнік: Сяргей Восіпавіч Прытыцкі
сцяг
Першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КП(б)Б
1950 — 1951
Папярэднік: Фёдар Сіляеў
Пераемнік: С. Г. Сямёнаў
сцяг
Другі сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КП(б)Б
1947 — 1950
 
Партыя: УКП(б) (з 1929)[1]
Адукацыя: Куйбышаўскі педагагічны інстытут (1941)
Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1948)
Навуковая ступень: кандыдат гістарычных навук[d]
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Нараджэнне: 14 жніўня 1908(1908-08-14)
в. Канаеўка Пензенскай губерні (цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенская вобласць), Расійская імперыя
Смерць: невядома
 
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Васі́ль Рыго́равіч До́ркін (14 жніўня 1908, в. Канаеўка Пензенскай губерні (цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенскай вобласці), Расійская імперыя29 кастрычніка 1974[1] — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога прамысловага выканаўчага камітэта (19631964), рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Кандыдат гістарычных навук. Член УКП(б)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 30-я гады абіраўся сакратаром партыйных арганізацый фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», Чаадаеўскага саўгаса, быў дырэктарам сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны на партыйнай рабоце ў Пензенскай вобласці.

У 19441946 гадах пасля вызвалення Беларусі на пасадзе 3-га сакратара Баранавіцкага абласного камітэта КП(б) Беларусі, пасля два гады знаходзіўся ў рэзерве ЦК КП(б)Б.

З 1947 года ў Брэсцкім гарадскім камітэце КП(б)Б на пасадзе другога сакратара, з 1950 года — першы сакратар.

З пачатка 1951 года быў на пасадзе першага сакратара Маладзечанскага абкама КП(б)Б, з красавіка 1954 года — старшыня Маладзечанскага аблвыканкама.

З 1956 па студзень 1963 года — інспектар ЦК КПБ.

Са студзеня 1963 па снежань 1964 года — старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

У 1964 годзе загадам міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР Міхаіла Дарашэвіча прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна[2].

Кандыдат у члены ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (руск.) 
  2. 2,0 2,1 Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]