Васіль Дзмітрыевіч Соўпель

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Васіль Соўпель)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Васіль Соўпель
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Васіль Дзмітрыевіч Соўпель
Нарадзіўся 23 сакавіка 1999(1999-03-23) (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 72 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Нумар 23
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2012 — 2016 Польшча Легія (Варшава)
Клубная кар’ера*
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2018   Беларусь Чысць 10 (2)
2019 — Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 21 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 студзеня 2020.


Васіль Соўпель (нар. 23 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, а пасля таго як клуб спыніў існаванне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазней таксама займаўся ў акадэміях «Лугана», «Монцы» і «Франкавілы», а ў пачатку 2018 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль мінскага «Дынама»[2].

У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць». Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года падпісаў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2019 года ў матчы супраць «Гомеля» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 12 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 10 2
2019 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 21 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]