Васіль Струмень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Струмень
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 сакавіка (1 красавіка) 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1992(1992-10-25) (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя

Васіль Струмень (сапр. Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў; 19 сакавіка (1 красавіка) 1914, вёска Лявонцьева, Калагрыўскі павет, Кастрамская губерня, цяпер Мантураўскі раён, Кастрамская вобласць, Расія — 25 кастрычніка 1992, Сарны, Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі і ўкраінскі паэт, празаік, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў на беларускай і ўкраінскай мовах. Бацька загінуў на фронце ў 1915 годзе. У 1921 годзе сям’я перабралася на радзіму айчыма ў вёску Зачэпічы Лідскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць). У 1930 годзе арганізаваў і ўзначаліў камсамольскую ячэйку ў вёсцы Зачэпічы. У 1932 годзе ўступіў у КПЗБ. Першы яго верш «Наша доля» апублікаваны ў падпольнай газеце «Малады камуніст» у 1931 годзе, першыя сатырычныя нататкі ў 1932 годзе. За рэвалюцыйную дзейнасць, публікацыю антыўрадавых вершаў і ўдзел у забастоўцы на шклозаводзе «Нёман», дзе працаваў у 1935—1936 гадах, зняволены ў турмах Ліды, Глыбокага, Вілейкі. За спробу нелегальна перайсці савецка-польскую мяжу зняволены ў Вілейскай турме. Пасля адбыцця тэрміну пакарання прымусова здадзены ў армію. За рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат польскай арміі ў 1937—1938 гадах адбываў пакаранне ў Лідскай гарнізоннай турме строгага рэжыму. У 1938 годзе разам з бацькамі пераехаў на Ровеншчыну. Удзельнічаў у рэвалюцыйным падполлі Заходняй Украіны. Пасля 1939 года працаваў у сферы адукацыі, адначасова завочна вучыўся ў Астрожскай педагагічнай школе, якую скончыў 22 чэрвеня 1941 года. У гады вайны ў антыфашысцкай групе. У 1944—1945 гадах у Чырвонай Арміі, двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў выкладчыкам украінскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе Кастопаля Ровенскай вобласці. Завочна скончыў Ровенскі настаўніцкі інстытут (1949), Львоўскі педагагічны інстытут (1953). Першы верш на ўкраінскай мове апублікаваў у 1956 годзе. Да выхаду на пенсію ў 1979 годзе працаваў у сферы адукацыі ў Валынскай і Ровенскай абласцях.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]