Васіль Сцяпанавіч Барташэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Сцяпанавіч Барташэвіч
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1915(1915-10-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2009
Род дзейнасці: мастак
Жанр: жывапісец
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Васіль Сцяпанавіч Барташэвіч (15 кастрычніка 1915, в. Узляны, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 2009) — жывапісец. Чалец Саюза мастакоў СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 дзяцінства любіў маляваць. Перад вайной скончыў мастацкі тэхнікум у горадзе Растоў-на-Доне (Расія). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў камандзірам 32-га гвардзейскага стралковага батальёна ў складзе 3-га Беларускага фронту. Гвардыі капітан. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Каўказа», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За Перамогу над Германіяй». Пасля вайны кіраваў мастацкім фондам Саюза мастакоў БССР. У 1946 годзе пакінуў Беларусь, жыў і працаваў у Стаўрапольскім краі на радзіме жонкі. Працаваў у станковым жывапісе. Для яго карцін адметна рэалістычнаіць, умелае адчуванне прыгажосці, якое перадаецца на палатно фарбамі. Многа твораў мастак прысвяціў падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У 8о-я гады мінулага стагоддзя, мастак прыязджае ў родныя Узляны. Там ён напісаў вялікую па памерах карціну «Вузлянскі бой». Спрабуе стварыць мастацкую галерэю сваіх твораў на радзіме. Перадаў для гэтага звыш 30 твораў. Зараз гэтыя работы знаходзяцца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі і радуюць сваёй прыгажосцю наведвальнікаў.

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]