Васіль Сцяпанавіч Федасенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Васіль Сцяпанавіч Федасенка
Дата нараджэння 8 красавіка 1944(1944-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 2002(2002-10-17) (58 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Васіль Сцяпанавіч Федасенка (8 красавіка 1944, в. Наркі, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць — 17 кастрычніка 2002) — беларускі матэматык, геафізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматычны факультэт, 1965).

Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР (з 1966), Марскім гідрафізічным інстытуце АН УССР (1968—1976), Цэнтральным навукова-даследчым і праектным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання (Мінск; з 1976, старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1980, механіка-матэматычны факультэт, дацэнт кафедры лікавых метадаў і праграмавання, з 1993 — загадчык кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя распаўсюджвання вымушаных хваль і цячэнняў у дысперсных асяроддзях.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретическое исследование влияния параметров среды, возмущающих факторов и нелинейности на нестационарные поверхностные и внутренние волны в океане : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 04.00.22 / Федосенко Василий Степанович. — Севастополь, 1992.
  • Исследование неустановившихся гравитационных волн автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 051 / Федосенко В. С. — Севастополь, 1970.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Федасенка Васіль Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 344. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Федосенко Василий Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 355.
  • Федосенко Василий Степанович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 287.
  • Математик и механик В. С. Федосенко как заведующий обновленной кафедрой общей математики и информатики БГУ / Барвенов С. А., Кепчик Н. В., Широканова Н. И. // Методология и философия преподавания математики и информатики : к 50-летию основания кафедры общей математики и информатики БГУ. — Минск, 2015. — С. 211—215.