Васіліск (гармата)
Jump to navigation
Jump to search
Васіліск — агнястрэльная гармата, якая ўжывалася з канца Сярэднявечча. У XVI стагоддзі васіліскам звалі адмысловага роду гармату, даўжынёю ў 26 калібраў, гэта значыць дыяметраў дула, і вагаю ў 122 цэнтнера. З яе стралялі ядрамі вагаю ў 48 фунтаў. Такія гарматы ўжываліся падчас Вялікай аблогі Мальты (пасля гэтага назва стала ўжывацца пераважна да турэцкіх гармат), паходу Непераможнай армады. Часам васіліскам звалі любую вялікую гармату (напрыклад, расійскую Цар-гармату). Найпознія мадыфікацыі — «мальтыйскія гарматы» — ужываліся аж да пачатку XIX стагоддзя.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Василиск, огнестрельное орудие // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |