Ватыканскае радыё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ватыканскае радыё
італ.: Radio Vaticana
Горад
Краіна
Зона вяшчання rest of the world[d]
Дата пачатку вяшчання 12 лютага 1931
Каардынаты 41°54′11″ пн. ш. 12°27′50″ у. д.HGЯO
Уладальнік Сакратарыят па справах камунікацый[d]
Сайт vaticannews.va/it/epg.ht…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ватыканскае радыё (лац.: Statio Radiophonica Vaticana, італ.: Radio Vaticana)  — афіцыйнае радыё Святога Прастола.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ватыканскае радыё было заснавана ў 1931 годзе ў кантэксце ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан. На той час радыё было перадавой тэхналагічнай прыладай, якая дазваляла ажыццяўляць тэлеграфную і радыёсувязь незалежна ад Італіі.

1930-я гады былі перыядам панавання таталітарных рэжымаў у Еўропе, у сувязі з чым узнікла патрэба ў радыёперадачах на шматлікіх мовах, мэта якіх заключалася ў падтрымцы вернікаў у розных краінах. У 1936 годзе Ватыканскае радыё далучылася да Міжнароднага радыёвяшчальнага саюза, каб мець магчымасць без перашкод вяшчаць на ўвесь свет.

Езуіты, якім было даручана кіраванне радыёстанцыяй, клапаціліся не толькі пра яе тэхналагічнае ўдасканаленне, але і заахвочвалі да супрацы сваіх сабратоў рознага паходжання, каб ажыццяўляць вяшчанне на розных мовах. Асаблівае значэнне ў той час мела нямецкая мова.

У перыяд Другой сусветнай вайны Ватыканскае радыё асуджала гвалт, падтрымлівала ахвяр вайны і ўдзельнікаў супраціву, абвяшчала пасланне надзеі.

Асаблівае значэнне набылі радыёзвароты Пія XII з нагоды Божага Нараджэння.

Ватыканскае радыё перадавала інфармацыю пра людзей, якія шукалі сваіх блізкіх, зніклых у віры вайны, распаўсюджвала весткі пра палонных, чые імёны павольна зачытваліся ў эфіры дыктарамі. З 1940 па 1946 гады было агучана больш за 1,2 млн такіх паведамленняў.

Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны папская радыёстанцыя садзейнічала маральнаму і духоўнаму адраджэнню краін, разбураных у ходзе канфлікту.

Асаблівая ўвага звярталася на сітуацыю ва Усходняй Еўропе, якая трапіла пад прыгнёт камуністычных рэжымаў і дзе вернікі падвяргаліся пераследу. У гэтым кантэксце ўзніклі новыя «моўныя» рэдакцыі, сярод якіх беларуская. У многіх краінах сацыялістычнага лагеру праграмы Ватыканскага радыё ўлады «глушылі».

У 1970-я гадах радыё змяніла сядзібу: з Ватыканскіх садоў яно было пераведзена ў прасторны Палац Пія, насупраць рымскага Замка святога Анёла. З’явіліся прамыя эфіры з аўдыенцый, сустрэч, падарожжаў Святога Айца. Папскае радыё далучылася да Еўрапейскага радыёвяшчальнага саюза[1].

Зноскі