Ватыканская пінакатэка
Ватыканская пінакатэка | |
---|---|
Pinacoteca Vaticana | |
![]() | |
![]() | |
Заснаваны |
XVIII стагоддзе (калекцыя) 19.03.1908 (адкрыты для публікі) 27.10.1932 (будынак) |
Заснавальнік | Пій XI |
Адкрыты | 27 кастрычніка 1932 |
Месцазнаходжанне | Ватыкан |
Адрас | Viale Vaticano, Città del Vaticano |
Дырэктар | Barbara Jatta[d] |
mv.vatican.va/2_IT/pages… | |
![]() |
Ватыканская пінакатэка (італ.: Pinacoteca Vaticana) — адзін з музеяў Ватыкана.
Ватыканская пінакатэка (калекцыя твораў жывапісу, адкрытая для наведвання публікі) была заснавана Папам Піем VI у другой палове XVIII стагоддзі. У 1797 годзе шматлікія з карцін былі адпраўлены па загаду Напалеона Банапарта ў Парыж. У 1815 годзе на Венскім кангрэсе было прынята рашэнне вярнуць карціны ў Ватыкан.
Карціны ватыканскай пінакатэкі размяшчаліся ў папскіх пакоях, неаднаразова перамяшчаючыся з аднаго памяшкання ў іншае, датуль, пакуль не былі размешчаны ў адным з крылаў Бельведэрскага палаца, дзе 19 сакавіка 1908 года адбылося ўрачыстае адкрыццё пінакатэкі для публікі. У 1932 годзе для пінакатэкі па заказе Папы Пія XI быў пабудавана новы будынак (архітэктар Л. Бельтрамі), дзе яна размяшчаецца па сённяшні дзень. Адкрыццё пінакатэкі ў новым будынку адбылося 27 кастрычніка 1932 года.
У пінакатэцы Ватыкана прадстаўлены галоўным чынам працы італьянскіх майстроў, а таксама набытая Папам Піем X калекцыя візантыйскага мастацтва, працы мастакоў з іншых краін нешматлікія. Усяго ў зборы прадстаўлена каля 460 карцін XII—XIX стагоддзяў, размешчаных у 18 залах пінакатэкі ў храналагічным парадку. Па традыцыі ў зборы прысутнічаюць толькі карціны на рэлігійныя тэмы.

Залы
[правіць | правіць зыходнік]Зала I (XII—XV стст.): Сярэднявечныя сіенская, умбрыйская і тасканская школы. Працы Нікола і Джавані.

Зала II (XIII—XV стст.): Прадстаўлены карціны сіенскіх мастакоў трэчэнта, Джота дзі Бандонэ (1267—1337) і вучняў: трыпціх Стэфанескі (1330—1335 гг.); Сімонэ Марціні, Бернарда Дадзі («Мадонна»), П'етра Ларэнцэці.
Зала III (XV ст.): Фларэнційскі жывапіс часоў Рэнесансу: працы Фра Беата Анжаліка (1387—1455): Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам (каля 1435), Сцэны з жыцця Св. Мікалая (1437 г.), Святы Францыск Асізскі атрымлівае стыгматы (каля 1440 г.); Філіпа Ліпі: «Шлюб Маці Божай», «Мадонна» працы Беноца Гацолі.

Зала IV (XV—XVI стст.) Фрэска Мелоца дзі Форлі — «Сікст IV засноўвае Ватыканскую бібліятэку», фрагменты мазаікі апсіды з царквы Санці-Апастолі.
Зала V (XV ст.): Эрколе дэ Раберці; Лукас Кранах Старэйшы — «П'ета».
Зала VI (XV ст.): Паліпціхі; «П'ета» працы Карла Крывелі, Антоніа Віварыні.
Зала VII (XV—XVI стст.) П’етра Перуджына (каля 1452—1523): «Мадонна з немаўлём і святымі» (1495—1496 гг.), «Уваскрэсенне» (1499—1500 гг.), «Св. Бенедыкт»; Пінтурык'ё — «Укаранаванне Марыі».
Зала VIII (XVI ст.): Рафаэль Санці (1483—1520): «Мадонна дзі Фалінья» (1511 г.), «Ператварэнне» (1519—1520 гг.), «Укаранаванне Марыі» (1502—1504 гг.), «Св. Пётр» (1513—1514 гг.), «Св. Павел» (1513—1514 гг.), (каля 1490—1576 гг.): «Партрэт дожа Нікола Марчэла» (каля 1474 г.), «Мадонна з немаўлём і святымі» (Мадонна дзі Сан Нікола дэі Фрары) (1533—1535 гг.); Таксама габелены па эскізах Рафаэля.


Зала IX Знаходзяцца творы Леанарда да Вінчы (1452—1519): няскончаная карціна Св. Еранім (каля 1482 г.) і мастакоў XV—XVI стст., напрыклад, венецыянскага мастака Джавані Беліні: «Аплакванне Хрыста Св. Іосіфам Арымафейскім, Нікадзімам і Марыяй Магдалінай»;
Зала X (XVI ст.): Школа Рафаэля і венецыянскі жывапіс; Тыцыян: «Святы Мікалай і Мадонна»; Паала Веранезэ (1528—1588 гг.): «Бачанне святой Алены» (каля 1570 г.), «Алегорыя»; Бардонэ.
Зала XI (канец XVI ст.): Федэрыка Барочы: «Дабравешчанне»; Джорджа Вазары.

Зала XII (XVII ст.): Жывапіс у стылі барока Дамінічына, Гуерчына: «Святая Марыя Магдалена»; Нікаля Пусэна (1594—1665 гг.): «Пакутніцтва святога Эразма», Караваджа (1573—1610): «Здыманне з крыжа»; Гвіда Рэні (1575—1642): «Распяцце Святога Пятра», «Святы Матфей і анёл».
Зала XIII (XVII ст.): П'етра дзі Картона — «Мадонна і Святы Францыск»; Рыбера.
Зала XIV (XVII ст.): Нідэрландскія і фламандскія майстры: Нікаля Пусэн, Жак Куртуа: «Бітва»; Барталомэ Эстэбан Мурыльё.
Зала XV (XVIII ст.): Партрэты. Джузэпэ Марыя Крэспі: «Папа Бенедыкт XIV»; Томас Лорэнц: «Георг IV» (1816 г.); Тыцыян; Пампеа Батоні: «Папа Пій VI», Карла Марата: «Папа Клімент IX».
Зала XVI (XIX ст.): Петэр Венцэль;
Зала XVII (XVII ст.): анёлы Джавані Ларэнца Берніні;
Зала XVIII (XV—XVI стст.) абразы і мазаіка;
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pomella, Andrea. Vatikanische Museen. — Vatikan: Italia Editrice, 2007. — ISBN 978-3-7954-1947-9.
- Ralf van Bühren: Kunst und Kirche im 20. Jahrhundert. Die Rezeption des Zweiten Vatikanischen Konzils (Konziliengeschichte, Reihe B: Untersuchungen), Paderborn: Verlag Ferdinand Schöningh 2008, ISBN 978-3-506-76388-4
- Orazio Petrosillo: La città di Pietro. Storia, arte e tesori, Città del Vaticano, 2002
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пінакатэка Ватыкана