Перайсці да зместу

Ватэнштэт (Зальцгітэр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прадмесце
Ватэнштэт
ням.: Watenstedt
52°08′46″ пн. ш. 10°24′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Зальцгітэр
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1942
Плошча 10,0 км²
Вышыня цэнтра 93 м
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 440 чалавек (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 05341
Паштовы індэкс 38239
Паказаць/схаваць карты
Ватэнштэт (Германія)
Ватэнштэт
Ватэнштэт

Ва́тэнштэт (ням.: Watenstedt) — адно з 31 прадмесцяў горада Зальцгітэра ў Ніжняй Саксоніі (Германія). Да 31 сакавіка 1942 года ўваходзіў у раён Вольфенбютэль, 1 красавіка 1942 года стаў часткай агламерацыі Ватэнштэт—Зальцгітэр (23 студзеня 1951 года перайменаваны ў Зальцгітэр).

Упершыню Ватэнштэдэ (ням.: Wattenstede) згадваецца пад 1186 годам. Назва Ватэнштэт вядома з 1570 года.

З XV стагоддзя — у складзе княства Браўншвайг-Вольфенбютэль герцагства Браўншвайг-Люнебург. Пасля Першай сусветнай вайны ўключаны ў склад раёна Вольфенбютэль. 1 красавіка 1942 года разам з Зальцгітэрам утварыў новы горад Ватэнштэт—Зальцгітэр (цяпер Зальцгітэр).

Падчас Другой сусветнай вайны ў 1941—1945 гадах у ваколіцах горада дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Зальцгітэр—Ватэнштэт[de].

Пасля Другой сусветнай вайны Ватэнштэт апынуўся ў Брытанскай зоне акупацыі Германіі. У горадзе створаны лагер для перамешчаных асоб Ватэнштэт—Імендорф, у якім у тым ліку ўтрымліваліся і беларусы. У 1945—1950 гадах у лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце дзейнічала Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча.

Глядзі таксама

[правіць | правіць зыходнік]
  • Kirstin Casemir. Die Ortsnamen des Landkreises Wolfenbüttel und der Stadt Salzgitter. — Verlag für Regionalgeschichte, 2003. ISBN 3-89534-483-4.
  • Salzgitter — Geschichte und Gegenwart einer deutschen Stadt — 1942—1992 / Wolfgang Benz. — München: Verlag C.H.Beck, 1992. ISBN 3-406-35573-0.