Вахляж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Ва́хляж» (польск.: Wachlarz «веер»): кодавая назва спецыяльнага падраздзялення СУБ-АК. Пастанова аб стварэнні падраздзялення была прынятая польскім эміграцыйным урадам у жніўні 1941. Задачай падраздзялення была разведвальна-дыверсійная дзейнасць на акупаваных немцамі заходніх тэрыторыях СССР («на ўсход ад савецка-польскай граніцы 1939 г.»).

Камандаванне ажыццяўлялася з кіраўніцтва пра галоўным камандаванні ЗВЗ ў Варшаве. Выдзяляліся 5 аперацыйных раёнаў — Поўдзень (1-ы) і Поўнач (2-і) Украіны, Палессе (3-і), Беларусь (4-ы), Інфлянты (5-ы). Межы раёнаў на карце радыяльна разыходзіліся на ўсход з Варшавы, нагадваючы веер (адсюль назва).

Арганізацыйны перыяд працягваўся да вясны 1942, дыверсійныя задачы выконваліся з вясны—лета 1942. Пасля рэарганізацыі структуры АК ў канцы 1942—пач. 1943 падраздзяленне ўвайшло ў склад «Кедыву АК» (кіраўніцтва дыверсіямі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўген Сямашка. Армія Краёва на Беларусі. — Мн., 1994.