Вахтанг I Гаргасалі
Вахтанг I Гаргасалі ვახტანგ I გორგასალი | ||
![]() | ||
Фрэска з выявай Вахтанга I у Светыцхавелі | ||
| ||
---|---|---|
440 — 502 | ||
Папярэднік | Мірдат V | |
Пераемнік | Дачы | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | Праваслаўе, грузінская царква | |
Нараджэнне | 440 | |
Смерць | 502 | |
Пахаванне | Мцхета Светыцхавелі | |
Род | Хасраіды | |
Бацька | Мірдат V | |
Жонка | Balendukht[d] | |
Дзеці | сыны: Дачы | |
Вахтанг I Гаргасалі (каля 440—502) — цар Іберыі ў другой палове V стагоддзя, адзін з заснавальнікаў грузінскай дзяржаўнасці. Сын Мірдата V з дынастыі Хасраідаў. Яго мянушка «Гаргасал» перакладаецца з персідскай[1][2] як «ваўчыная галава» (намёк на форму яго шлема).
Сваяк і даннік персідскіх Сасанідаў, Вахтанг браў удзел у іх войнах з грэкамі і эфталітамі. У адносінах з Візантыяй дамагаўся прызнання аўтакефальнасці Грузінскай царквы. Ён правёў мерапрыемствы па ўмацаванні грузінскіх крэпасцей і ўступіў у саюз з армянскімі Маміканянамі, а ў 482 годзе ўзначаліў буйное паўстанне супраць персідскага валадарства.
Калі антыперсідская барацьба грузінаў і армян пацярпела паражэнне, Вахтанг I быў вымушаны шукаць выратавання ў Эгрысі. Абяцаючы пакору Сасанідам, вярнуўся ў Іберыю і ці то заснаваў, ці то перабудаваў Тбілісі, у які разлічваў перанесці з Мцхеты сталіцу дзяржавы. Ён адмовіўся браць удзел у персідскіх войнах з Візантыяй і загінуў у бітве з карным атрадам Сасанідаў.
Грузінскі народ на працягу стагоддзяў захоўвае памяць пра цара Вахтанга I. Ён стаў улюблёным героем народных паданняў, а грузінская царква прылічыла яго да ліку святых. Ордэн Вахтанга Гаргасала з'яўляецца адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Грузіі. Рэшткі яго пахаваны ў саборы Светыцхавелі.
Зноскі
- ↑ Donald Rayfield. The Literature of Georgia: A History. 2nd ed. Routledge, 2000. ISBN 0700711635. Page 61.
- ↑ Studies in Medieval Georgian Historiography: Early Texts and Eurasian Contexts. Vol. 113. Peeters Publishers, 2003. ISBN 9789042913189. P. 208.