Вахшская даліна
Выгляд
Вахшская даліна | |
---|---|
Каардынаты: 37°30′30″ пн. ш. 68°28′00″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Таджыкістан |
Рэкі | Вахш |
Вахшская даліна — міжгорная даліна ў Таджыкістане, па сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Вахш.
Працягласць даліны складае каля 110 км пры шырыні ад 7 да 25 км. Плошча — 2 500 км². Пераважаюць глебы серазёмнага тыпу, месцамі засоленыя; у пойме лугова-багністыя. Сярэдняя тэмпература студзеня складае 1—3 °C, ліпеня — 31 °C. Сярэдняя працягласць безмарознага перыяду — ад 224 да 242 дзён.
На тэрыторыі даліны ёсць арашальныя сістэмы. На паліўных землях вырошчваецца бавоўнік. Таксама насельніцтва даліны займаецца садоўніцтвам (персікі, гранаты, хурма, інжыр). Па даліне праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае прыстань Ніжні Пяндж з Душанбэ (праз Курган-Цюбэ).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вахшская долина // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх