Вахш (рака)
| Вахш | |
|---|---|
| тадж. Вахш | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 524 км |
| Басейн | 39 100 км² |
| Расход вады | 156 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Вышыня | 1834 м |
| • Каардынаты | 39°16′04″ пн. ш. 71°22′30″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Амудар'я[1] |
| • Каардынаты | 37°06′39″ пн. ш. 68°18′53″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Амудар'я → South Aral Sea[d] |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Вахш (тадж.: Вахш) — рака ў Таджыкістане, якая, зліваючыся з ракой Пяндж, утварае раку Амудар’я.
Агульная працягласць 786 км, плошча басейна — 39,1 тыс. км², сярэдні расход вады — 156 м³/с. Бярэ выток на Паміры, у раёне піка імя Каржанеўскай (7105 м над узроўнем мора). Ля вусця Вахша знаходзіцца запаведнік «Тыгровая балка». У басейне Вахша налічваецца 569 горных азёр агульнай плошчай 1737 км², у асноўным яны размешчаны на вышынях 2800-3500 м. У даліне ракі Вахш знаходзяцца пасёлкі і гарады Вахш, Нурэк, Сарбанд і Курган-Цюбэ. Водападзелам паміж рэкамі Вахш і Кызылсу з'яўляецца Вахшскі хрыбет (вышыня — звыш 3000 м).
На рацэ Вахш размешчаны Вахшскі каскад — найбуйнейшы комплекс гідраэлектрастанцый у Хатлонскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. На рацэ — Нурэкскае вадасховішча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вахш (рака)
- ↑ а б Вахш // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 99.