Перайсці да зместу

Вацлаў Агрыпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Агрыпа
Агрыпа[d]
Агрыпа[d]
4-ы кашталян менскі
15 ліпеня 1586 — 25 сакавіка 1590
Папярэднік Міхаіл Багданавіч Гарабурда
Пераемнік Марцін Стравінскі
пісар вялікі літоўскі
1576 — 15 ліпеня 1586
Папярэднік Лаўрын Война
8-ы кашталян смаленскі
25 сакавіка 1590 — 1597
Папярэднік Астафій Серафім Тышкевіч[d]
Пераемнік Вацлаў Шэмет

Нараджэнне 1525[1]
Смерць не пазней за 6 кастрычніка 1597
Род Агрыпы[d]
Бацька Венцлаў Мікалаевіч
Жонка Магдаліна ?[d] і Раіна з Дарагастайскіх[d][2][3][…]
Дзеці мерк. Барбара Венцлаваўна[d][4]
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства[3]
Адукацыя

Вацлаў Агрыпа (1525[1]не пазней за 6 кастрычніка 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).

Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.

Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубску[5].

Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ 1588 года. Імаверна, быў аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)[6].

  • Саверчанка І. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI — першая палова XVIII ст. — Мн., 1992.