Вацлаў Гавел
Вацлаў Гавел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vaclav Havel | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Клаўс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Густаў Гусак Марыян Чалфа (в.а.) |
||||||
Пераемнік | Ян Страскі (в.а.) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1936 Прага, Чэхаславакія |
||||||
Смерць |
18 снежня 2011 (75 гадоў) Прага |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Вацлаў Марыя Гавел[d][3] | ||||||
Маці | Божана Гаўлава[d][3] | ||||||
Жонка |
Вольга Гаўлава (1964—1996 гг.); Дагмар Вешкрнава (з 1997 г.) |
||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | непрактыкуючы каталік[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, драматург, палітык, рэжысёр, паэт, кінарэжысёр, праваабаронец, дысідэнт, эсэіст, філосаф, публіцыст | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | vaclavhavel.cz (чэшск.) (англ.) | ||||||
![]() |
Вацлаў Гавел (чэшск.: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936, Прага — 18 снежня 2011[7]) — чэшскі дзяржаўны, грамадскі і культуры дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў чэшскай буржуазнай сям'i, якая мела цесныя сувязi з фiнансавай і культурнай элітай чэшскага грамадства. Бацька В. Гавела iнжынер па спецыяльнасцi, быў старшынёй элiтнага пражскага «Ротары-клуба», саўладальнiкам кiнастудыi «Барандоў» i буйнейшага канцэртнага палаца «Люцэрна» ў цэнтры Прагі. Гавелы валодалі знайчнай нярухомай маёмасцю, у т.л. лясамі, землямi. Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германiяй Гавелы здолелі захаваць сямейны бiзнес, на кiнастудыi працягвалi здымаць фiльмы, канцэртная зала прымала нямецкiх афiцэраў, прамысловыя прадпрыемствы атрымлівалі заказы ад немцаў.
Пасля камуністычнага перавароту ў 1948 годзе палац і кінастудыя былі нацыяналізаваныя, а сям'я Гаўлаў трапіла ў няласку рэжыму, у выніку чаго маладому Вацлаву было знемагчымлена навучанне на гуманітарных спецыяльнасцях чэхаславацкіх ВНУ. Пасля службы ў арміі (1957–59) В. Гавел працаваў у неакадэмiчных тэатрах, якiх у 1950-1960-я ў Празе было шмат. У 1960-я працаваў драматургам у пражскім тэатры «На Забрадлі», набыў вядомасць як драматург не сацрэалiстычнага кiрунку. Друкаваўся ў чэшскіх літаратурных часопісах. Заняў пасаду рэдактара ў адным з вальнадумных часопiсаў Чэхаславакii, якi ў рэшце быў закрыты цэнзурай. Суарганізатар чэшскага самвыдату. Пасля падпісання на міжнароднай канференцыі ў Хельсінкі чарговай дэкларацыі аб правах чалавека, В. Гавел выступiў iнiцыятарам стварэння групы «Хартыя-77», якая патрабавала ад уладаў паважаць правы чалавека ў Чэхаславакіі, сузаснавальнік Камітэту ў абарону пераследаваных (1979). Арыштоўваўся за апазіцыйную дзейнасць, у 1979 асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за «антыграмадскую дзейнасць», назаўсёды атрымаў статус «вязня сумлення». У ліст. 1989 вядучы прадстаўнік руху «Грамадзянскі форум».
Пасля «Пражскай восені», 29.12.1989 Федэральны сход Чэхаславакii аднагалосна абраў В. Гавела 9-м прэзiдэнтам ЧССР (1989—1992). Пасля распаду ЧССР (1993) стаў першым прэзідэнтам Чэхіі, у 1998 перабраны (на пасадзе ад 2003). Здолеў правесцi ў краiне дэмакратычныя і эканамічныя пераўтварэннi. Савецкiя войскi былi выведзеныя. Зняў з кiруючых пасад былых камунiстаў, а таксама крайнiх радыкалаў з лiку дысiдэнтаў. Жыццёвы ўзровень утрымаўся, нягледзячы на разрыў эканамiчных адносiн з СССР куды адрасавалася 40 % чэшскага экспарту. У апошнiя гады прэзiдэнцтва В. Гавел цяжка хварэў, перанёс дзве анкалагiчныя аперацыi, але не пакiдаў пасаду кiраўнiка краiны да 2003 года.
Творчасць
Аўтар амаль 20 п'ес, шматлікіх крытычных нарысаў, эсэ.
Яго драматычныя творы сваёй эстэтыкай блізкія да п'есаў абсурду, але абсурд у іх вельмі спецыфічны, гэта абсурд жыцця ў сацыялістычнай супольнасці і сутыкнення індывіда з машынэрыяй таталітарнай дзяржавы.
У 2007 годзе, пасля 19-гадовага перапынку, з'явілася новая п'еса Вацлава Гавела «Сыход» (Odcházení), якая ставілася затым на многіх сцэнах свету.
Прэміі і ўзнагароды
Палітычная і творчая дзейнасць В. Гавела адзначаная многімі міжнароднымі ўзнагародамі.
Беларускія пераклады
- Аўдыенцыя (Audience): п'еса / Пераклад І. Шаблоўскай[8]
- Свята ў садзе (Zahradní slavnost): п'еса / Пераклад Л. Баршчэўскага[9]
- Жыццё ў праўдзе: Выбр. эсэ/ Пераклад С. Сматрычэнкі і Ю. Сматрычэнка, прадм. Л. Баршчэўскага. - Мн.: Логвінаў, 2014.
- Пратэст/Пераклад С. Сматрычэнкі
Зноскі
- ↑ http://www.radio.cz/en/section/curraffrs/vaclav-havel-to-be-given-state-funeral-and-highest-military-honors Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ а б https://archive.vaclavhavel-library.org/Archive/Event?&&&&eventYear=1936
- ↑ COURAGE Registry
- ↑ а б в г http://www.vaclavhavel-library.org/cs/vaclav-havel/zivotopis/1936-1959
- ↑ http://www.vaclavhavel-library.org/cs/vaclav-havel/zivotopis/1969-1976
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/12/18/havel/
- ↑ «Крыніца». — 1997. — № 1 (27)
- ↑ Пры зачыненых дзвярах. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995.
Літаратура
- Вацлав Гавел: Каждый человек должен взять на себя часть ответственности // Хартия'97: Навіны. 2003; ліп. 10. 12:09
Спасылкі
![]() |
Вацлаў Гавел у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Вацлаў Гавел у Вікікрыніцах |
![]() |
Вацлаў Гавел на Вікісховішчы |
- vaclavhavel.cz (англ.) (чэшск.)
- Вацлаў Гавал. Пратэст
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 18 снежня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Пахаваныя на Вінаградскіх могілках
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кампаньёны ордэна Канады
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Драматургі Чэхіі
- Праваабаронцы
- Дысідэнты Чэхаславакіі
- Прэзідэнты Чэхаславакіі
- Прэзідэнты Чэхіі
- Пісьменнікі Чэхіі
- Чэшскамоўныя пісьменнікі
- Ганаровыя дактары Вільнюскага ўніверсітэта
- Члены ПЭН-клуба
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта
- Ганаровыя грамадзяне Уроцлава