Вацлаў Ганскі
Вацлаў Ганскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Wacław Hański | |||||||
![]() Вацлаў Ганскі. Партрэт пэндзля Юзафа Крыхубера (1835) | |||||||
![]() Герб «Корчак» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алаіз Гастынскі | ||||||
Пераемнік | Барталамей Гіжыцкі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 сакавіка 1782
|
||||||
Смерць |
10 лістапада 1841 (59 гадоў) |
||||||
Род | Ганскія | ||||||
Бацька | Ян Ганскі[d] | ||||||
Маці | Сафія Ганская (Скарупка) | ||||||
Жонка | Эвеліна Ганская | ||||||
Дзеці | Ганна Мнішак (Ганская) | ||||||
Узнагароды |
Вацлаў Ганскі (5 сакавіка 1782, Пулыны, Жытомірскі павет, Кіеўскае ваяводства, Рэч Паспалітая — 10 лістапада 1841, Вярхоўня, Жытомірскі павет, Валынская губерня, Расійская імперыя) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, маршалак Валынскай губерні, маршалак Радамысльскага павета, інспектар народных вучылішч Жытомірскага павета, дэпутат шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні, магнат, мецэнат, першы муж Эвеліны Ганскай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Яна Ганскага, харунжага Кіеўскага ваяводства, і Сафіі Ганскай са Скарупак. У спадчыну атрымаў больш за 15 мільёнаў рублёў золатам (станам на 1810 год) і значныя зямельныя ўладанні ў Гарнастайпалі, Пулінах, Вярхоўне і інш. Разам больш за 25 000 дзесяцін зямлі або 36 000 га, ва ўпраўленні якімі дасягнуў значных поспехаў — лічыўся паспяховым гаспадаром, хоць і строгім з прыгоннымі. Заснаваў сяло Вацлаўпаль каля Пулін.
Атрымаў добрую адукацыю (таксама у Вене), займаўся мецэнацтвам, захапляўся зборам біяграфій знакамітых людзей, быў прыхільнікам творчасці Джаакіна Расіні. Палітычную кар’еру пачаў ужо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у 1801 годзе стаў дэпутатам шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні. У 1808 годзе стаў маршалкам Радамысльскага павета, a ў 1811 годзе маршалкам Валынскай губерні. Гэтую пасаду займаў да 1814 года, калі стаў інспектарам народных вучылішч Жытомірскага павета. Кавалер ордэнаў св. Ганны, св. Уладзіміра і св. Іаана Іерусалімскага.
У 1819 годзе ажаніўся з Эвелінай Жавускай, маладзейшай за яго амаль на 20 год. У гэтым шлюбе нарадзіліся шасцёра дзяцей, але выжыла толькі адна дачка Ганна, якая пасля выйшла замуж за Ежы Мнішака. Іх шлюб быў бяздзетным.
Член масонскай ложы. У 1833—1835 гадах з сям’ёй падарожнічаў па Еўропе, тады ж пазнаёміўся з Бальзакам, з якім да канца жыцця перапісваўся на тэмы літаратуры і аграноміі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Andrzej Biernacki, HAŃSKI Wacław (1782—1841) marszałek szlachty wołyńskiej, Polski Słownik Biograficzny, t. 9 s. 287—288.
- Zygmunt Czerny, HAŃSKA Ewelina (1800—1882) dama polska, Polski Słownik Biograficzny, t. 9 s. 286—287.
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1782 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскім ваяводстве
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1841 годзе
- Памерлі ў Кіеўскай губерні
- Ганскія
- Кавалеры ордэна Святой Ганны
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
- Асобы
- Масоны
- Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
- Нарадзіліся ў Жытомірскім раёне
- Памерлі ў Жытомірскай вобласці