Вацлаў Холар
| Вацлаў Холар | |
|---|---|
| чэшск.: Václav Hollar | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 ліпеня 1607[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 сакавіка 1677[1][6][…] (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак-гравёр, картограф, ілюстратар, графік, гравёр, рысавальнік, майстар афорту, гравёр па медзі, print publisher, мастак, reproductions engraver |
| Жанр | пейзаж[7], партрэт[7] і гарадскі пейзаж[d][7] |
| Мастацкі кірунак | барока |
| Заступнікі | Thomas Howard, 21st Earl of Arundel[d][8] |
| Уплыў | Матэўс Мерыян, старэйшы[7] |
| Подпіс |
![]() |
Ва́цлаў (Венцэль) Холар (чэш. Václav Hollar; 13 ліпеня 1607, Прага — 25 сакавіка 1677, Лондан) — чэшскі гравёр і малявальшчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля захопу Прагі падчас Трыццацігадовай вайны сям’я Холара збяднела і Вацлаў, які меў намер стаць юрыстам, вырашыў вучыцца на мастака. Самыя раннія яго працы, якія дайшлі да нас, датуюцца 1625—1626 гадамі. Гэта невялікія гравюры, адна з якіх — копія карціны Альбрэхта Дзюрэра «Марыя з немаўлём». Творчасць Дзюрэра аказала моцны ўплыў на Холара.
У 1627 годзе Холар адправіўся ў Франкфурт, дзе працаваў пад кіраўніцтвам швейцарскага гравёра і выдаўца Матэуса Мерыяна Старэйшага, затым пераехаў у Страсбург, а ў 1633 годзе — у Кёльн.
У Кёльне на Холара звярнуў увагу вядомы калекцыянер і аматар мастацтва Томас Говард (21-ы граф Арундэл), які ў той час знаходзіўся каля двара імператара. З ім Холар наведаў Вену і Прагу і ў 1637 годзе прыбыў у Англію, якая стала яго домам на многія гады. Холар пражываў у доме графа, але працаваў не толькі для яго, а вымушаны быў супрацоўнічаць з выдаўцамі, ад якіх залежаў.
У першы год знаходжання ў Англіі ён стварыў для аднаго з прадаўцоў гравюр велічны твор «Выгляд Грынвіча» даўжынёй каля 1 метра і атрымаў за яе 30 шылінгаў.
Разам з іншымі дзеячамі мастацтва, Ініга Джонсам і Уільямам Фейтарнам, Холар знаходзіўся ў замку Basing House (графства Хэмпшыр), у якім схаваліся прыхільнікі караля Карла I падчас аблогі (працягвалася да 1645 года). У 1643—1644 гадах ён стварыў некалькі сотняў гравюр, што гаворыць пра яго дзіўную працавітасць. Холар быў узяты ў палон, але пазней альбо бег, альбо быў вызвалены, далучыўся да лорда Арундэла ў Антверпене і заставаўся там 8 гадоў (1644—1652). Гэта быў час росквіту яго творчасці, ён ствараў цудоўныя гравюры розных тыпаў. У 1652 годзе ён вярнуўся ў Лондан і жыў у гравёра Уільяма Фейтарна каля брамы Тэмпл Бар на заходняй ускраіне Лондана.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Wenceslaus Hollar // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen Länder — R. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000. Праверана 27 кастрычніка 2025.
- ↑ Wenceslaus Hollar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д ECARTICO Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ National Portrait Gallery (London) online artwork database Праверана 5 сакавіка 2021.
- ↑ museum-digital — 2009.
