Вачаган Унанавіч Ванцян
Вачаган Унанавіч Ванцян | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1944 (31 год) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Вачаган Унанавіч Ванцян (14 мая 1913, с. Зак, Ахалкалакскі раён , Грузія — 1 жніўня 1944, пас. Пашэле, Укмергскі раён (цяпер прыгарад Укмергэ Літвы)) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), сяржант[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1913 годзе, у Эрыванскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і селяніна.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. На фронце з чэрвеня 1941 года[1]. З мая 1942 года ў званні сяржанта ў складзе 179-й стралковай дывізіі 41-й арміі Калінінскага фронту прымае актыўны ўдзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас правядзення Ржэўска-Сычоўскай аперацыі , пасля заканчэння якой у красавіку 1943 года 179-я дывізія пад камандаваннем палкоўніка М. М. Шкурына ўвайшла ў склад 1-га стралковага корпуса (43-й арміі 3-га Беларускага фронту) і ўдзельнічала ў аперацыи Баграціён, пры правядзенні якой Вачаган Ванцян праявіў адвагу і мужнасць.
23 чэрвеня 1944 года камандзір кулямётнага разліку В. Ванцян адмеціўся падчас прарыву абароны ворага ля г. п. Шуміліна: знішчыў 3 кулямётныя кропкі, адбіў 2 контратакі праціўніка[1].
Асабліва вызначыўся сяржант пры фарсіраванні ракі Мемель (Нёман), так 1 жніўня 1944 года В. Ванцян захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу асноўных сіл адбіўшы адну за адной 5 атак гітлераўскіх салдат[1], якія спрабавалі вярнуць страчаныя пазіцыі[2][3], у баі за ўтрыманне гэтага плацдарма Ванцян быў цяжка паранены але не пакінуў поле бою і сцякаючы крывёю ўтрымліваў плацдарм. Падчас шостай контратакі супрацьтанкавай гранатай знішчыў танк і загінуў сам[1].
Сяржант В. Ванцян быў пахаваны ў пасёлку Пашэле, Укмергскі раён (цяпер прыгарад Укмергэ Літвы))[4]
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мужнасць, адвагу праяўленыя пры фарсіраванні ракі Нёман сяржанту Ванцяну Вачагану Унанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д Вантян Вачаган Унанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
- ↑ Армения-ОнЛайн
- ↑ а б Энциклопедия фонда «ХайАзг» (руск.)
- ↑ ОБД Мемориал
- ↑ В. А Жилин Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Амирханян М. Д. Армяне — Герои Советского Союза. Ер., 2005. — 202 с.: ISBN 99930-4-342-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вачаган Ванцян (руск.)