Ваяводы вендэнскія
Ваявода вендэнскі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Вендэнскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта вендэнскага. У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства. Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства, і замест ваяводы вендэнскага была створана пасада ваяводы інфлянцкага.
| Ваяводы вендэнскія | |||
|---|---|---|---|
| Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
| Юрый Фарэнсбах | 1598 | 1602 | Памер |
| Мацей Дэмбінскі | 1602 | 1606 | Памер |
| Крыштаф Слушка | 1606 | 1619 | Памер |
| Тэадор Дэнгаф | 1620 | 8 лістапада 1622 | Памер |
| Яўхім Тарнаўскі | 1627 | 1641 | Адмовіўся ад пасады |
| Тамаш Сапега | 1641 | 1643 | Паступіў на новагародскага ваяводу |
| Мікалай Корф | 1643 | 1659 | Памер |