Ваяводы дорпацкія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ваявода дорпацкі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта дорпацкага. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і ваяводы больш не прызначаліся, але апошні ваявода захоўваў свой тытул да смерці.

Ваяводы дорпацкія
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Марцін Курч 1600 1602 Памер
Дажбог Карнкоўскі 1614 1617 Памер
Мікалай Кішка 1617 1626 Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
Каспер Дэнгаф 1627 1634 Паступіў на серадзскага ваяводу
Готард Ян Тызенгаўз 1634 1640 Памер
Андрэй Ляшчынскі 1641 1651 Памер
Энах Календа 1651 1651
Тэадор Дэнгаф 1651 1654 Памер
Жыгімонт Апацкі 1654 1655 Памер
Аляксандр Людвік Вольф ?? 1657
Жыгімонт Выбраноўскі 1657 1658
Пшэцлаў Павел Ляшчынскі 1658 1670 Памер

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]