Ваі (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Прадстаўнікі народа Ваі

Ваінарод, які жыве на ўзбярэжжы Заходняй Афрыкі, у Ліберыі і Сьера-Леонэ, а таксама ў Гвінеі. Агульная колькасць - каля 1 млн. чалавек. Размаўляюць на мове ваі сям'і мандэ, якая ўключаецца ў нігера-кангалезскую макрасям'ю. Асноўны традыцыйны занятак - ручное падсечна-агнявое земляробства. Развіта адходніцтва, ткацтва, ганчарства, кавальства, ювелірныя рамёствы. Для традыцыйнай сацыяльнай арганізацыі былі ўласцівы вялікія сем'і, патрылінейныя радавыя групы, патрылакальны шлюб. Традыцыйныя формы сацыяльна-палітычнай арганізацыі былі прадстаўлены павадырствамі, таемнымі мужчынскімі і жаночымі саюзамi; асабліва важную ролю граў таемны мужчынскі саюз Пора-Бэлі з характэрнымі для яго жорсткімі абрадамі ініцыяцыі і строгай іерархіяй. У сярэдзіне XIX стагоддзя падвергліся ісламізацыі, што прывяло да памяншэння ролі гэтага мужчынскага саюза. У XIX стагоддзі стварылі ўласнае сілабічнае пісьмо, на якім існуе арыгінальная рукапісная літаратура.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Raymond J. Smyke: The First African Diplomat. Momolu Massaquoi (1870-1938). Xlibris, Philadelphia 2004, ISBN 1-4134-4580-2, S. 384.