Ваўкавыскі павет (Расійская імперыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ваўкавыскі павет - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.

Утвораны пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795.

Уваходзіў у склад Слонімскай, Літоўскай, а з 1801 — Гродзенскай губерні. Павятовы цэнтр - горад Ваўкавыск. Плошча павета 3413,2 кв. вярсты, насельніцтва 149 678 чал. (1897).

У 1921 г. Ваўкавыскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Ваўкавыскі павет.

Воласці[правіць | правіць зыходнік]

У склад Ваўкавыскага павета ўваходзіла 25 валасцей:

  • Баярская
  • Біскупцоўская
  • Вільчукоўская
  • Вярэйкаўская
  • Гарнастаеўская
  • Дабравольская
  • Зэльвенская
  • Зэльзінская
  • Ізабелінская
  • Крамяніцкая
  • Лыскоўская
  • Мыжэрыцкая
  • Мсцібаўская
  • Падароская
  • Поразаўская
  • Пянюгаўская
  • Пяскоўская
  • Роская
  • Самаравіцкая
  • Свіслацкая
  • тарачманоўская
  • Тарнопальская
  • Шылавіцкая
  • Шымкоўская
  • Юшкаўская

Пазней Вільчукоўская і Гарнастаеўская воласці перайменаваныя ў Свянтыцкую Ялуўскую.

Мястэчкі[правіць | правіць зыходнік]

У павеце трынаццаць мястэчак:

Таксама 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных населеных пунктаў (1889).