Ваўкавыскі раён
Ваўкавыскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Ваўкавыск | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Міхаіл Міхайлавіч Сіцько[1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 59,48 %, руская 37,99 % Размаўляюць дома: беларуская 32,57 %, руская 64,79 %[2] |
||||
Насельніцтва (2018) |
69 720 (2-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 63,1 чал./км² (2-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 63,35 %, палякі — 24,96 %, рускія — 8,71 %, украінцы — 1,6 %, іншыя — 1,38 %[2] |
||||
Плошча |
1 192,85[3] (14-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
149 м[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваўкавыскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ваўкавыск.
Мяжуе з Бераставіцкім, Свіслацкім, Мастоўскім, Зэльвенскім раёнамі Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёнам Брэсцкай вобласці.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ваўкавыскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Гродзенскай вобласці ў басейне ракі Рось на Ваўкавыскім узвышшы. Найвышэйшы пункт — узгорак 234 м за 5 км на ўсход ад Ваўкавыска ва ўрочышчы Замкавы Лес.
Самы халодны месяц у годзе — студзень (сярэдняя тэмпература −5,0 градусаў па шкале Цэльсія) самы цёплы — ліпень (+17,9). Максімальная тэмпература ў горадзе Ваўкавыску зафіксавана ў 1959 годзе і склала 36 градусаў Цэльсія, мінімальная — мінус 38 градусаў у 1950 годзе. Сярэднегадавая норма выпадзення ападкаў — 632 мм. У годзе налічваецца 95 дзён са снежным покрывам. Максімальны снежны полаг у полі (55 см) быў зімой 1969-70 гадоў, у лесе (той жа зімой) — 71 см. Пераважная напрамак ветру ў Ваўкавыскім раёне — заходні і паўднёва-ўсходні.
Максімальная зафіксаваная сіла ветру склала 34 м/с. Максімальны атмасферны ціск назіраўся ў 1979 годзе і склаў 777 мм ртутнага слупка, мінімальны — 713 (у 1962 годзе). Вегетацыйны перыяд доўжыцца з 10 красавіка па 29 кастрычніка і складае 194 сутак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ваўкавыскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 20 сельсаветаў: Бачанцаўскі, Біскупецкі, Боблаўскі, Бурнеўскі, Воўпаўскі, Вярэйкаўскі, Гудзевіцкі, Дзявяткаўскі, Дыхнавіцкі, Ізабелінскі, Краснасельскі, Лічыцкі, Маісеевіцкі, Мсцібаўскі, Роскі, Рэплеўскі, Талькаўскі, Тупічанскі, Шылавіцкі, Янышскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бурнеўскі, Дзявяткаўскі, Дыхнавіцкі, Талькаўскі, Тупічанскі сельсаветы, Бачанцаўскі сельсавет перайменаваны ў Леснякоўскі, Боблаўскі — у Дзятлавіцкі, Янышскі — у Гнездаўскі. 30 красавіка 1958 года пераўтвораны: вёска Краснае Сяло — у рабочы пасёлак Краснасельскі, вёска Рось — у гарадскі пасёлак. 7 чэрвеня 1958 года Лічыцкі сельсавет перайменаваны ў Мачулінскі, скасаваны Роскі і Краснасельскі сельсаветы. 2 кастрычніка 1959 года скасаваны Мачулінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1959 года Гнездаўскі сельсавет перайменаваны ў Субацкі. 2 снежня 1961 года скасаваны Біскупецкі, Дзятлавіцкі, Леснякоўскі сельсаветы, утвораны Ваўкавыскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Самаравіцкі, Тулаўскі, Ялуцавіцкі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Дабраселецкі і Славаціцкі сельсаветы скасаванага Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці, горад Масты, гарадскі пасёлак Зэльва, Азёркаўскі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы скасаванага Мастоўскага раёна, а таксама Падароскі сельсавет Свіслацкага раёна. 15 студзеня 1963 года рабочы пасёлак Краснасельскі перададзены ў абласное (прамысловае) падпарадкаванне. З 7 сакавіка 1963 года Ваўкавыск — горад абласнога падпарадкавання. 17 красавіка 1964 года скасаваны Самаравіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Каралінскі сельсавет перададзены Слонімскаму раёну, горад Масты, гарадскі пасёлак Зэльва, Азёркаўскі, Воўпаўскі, Гудзевіцкі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Зэльвенскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі і Пескаўскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Мастоўскаму раёну. 27 студзеня 1965 года да раёна з абласнога падпарадкавання далучаны рабочы пасёлак Краснасельскі. 30 ліпеня 1966 года Дабраселецкі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Тулаўскі, Ялуцавіцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Зэльвенскаму раёну. 28 ліпеня 1967 года Мсцібаўскі сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, да раёна далучаны Воўпаўскі сельсавет Мастоўскага раёна. 24 чэрвеня 1968 года рабочы пасёлак Краснасельскі пераўтвораны ў гарадскі пасёлак. 19 снежня 1974 года скасаваны Маісеевіцкі сельсавет. 1 снежня 1998 года горад Ваўкавыск і Ваўкавыскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны Рэплеўскі сельсавет, Краснасельскі і Роскі пассаветы рэарганізаваны ў Краснасельскі і Роскі сельсаветы.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]У сферы вытворчасці і абслугоўвання насельніцтва працуюць 17 сельскагаспадарчых і 15 будаўнічых, 16 прамысловых і 5 аўтатранспартных прадпрыемстваў. Раённы цэнтр — буйны чыгуначны вузел.
У раёне працуюць 4 спартыўныя школы і 180 спартыўных збудаванняў, траса для правядзення чэмпіянатаў па мотаспорту.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У сістэме адукацыі дзейнічаюць 27 дашкольных устаноў, 30 агульнаадукацыйных школ, гімназія, прафтэхвучылішча, педагагічны каледж. Сетку культурна-асветных устаноў складаюць дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых музычных школ з 6 філіяламі, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, 34 бібліятэкі, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна. У 2004 годзе праводзіўся рэспубліканскі фестываль «Дажынкі-2004».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У межах раёна больш за 10 каменных могільнікаў яцвягаў.
Унікальным археалагічным помнікам, адзіным ва Усходняй Еўропе, з’яўляюцца шахты па здабычы крэменю, майстэрні па яго апрацоўцы і размешчаныя побач стаянкі эпохі каменнага і бронзавага вякоў каля гарадскога пасёлка Краснасельскі і суседніх з ім вёсак. Захавалася больш за 80 амаль непашкоджаных выпрацовак. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца таксама могільнік 3-га тысячагоддзя да н.э., селішчы жалезнага веку і сярэдневякоўя. З 1969 года Краснасельскі археалагічны комплекс аб’яўлены дзяржаўным запаведнікам.
Помнікамі прыроды з’яўляюцца фрагменты паркаў у вёсках Шніпава, Мачуліна, Вярэйкі (пачатак XIX ст.), Цеалін (XIX ст.), Субачы (канец XIX ст.). У Ваўкавыскім лясніцтве расце цар-дуб, якому 500 гадоў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Іванавіч Абрамчук (1912, в. Раманаўка — 1974) — Герой Савецкага Саюза.
- Язэп Найдзюк (1909—1984) — беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар.
- Павел Валынцэвіч (1875, Вялікая Бераставіца — 1962, Ваўкавыск) — адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай фатаграфіі, святар[5].
- Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч (нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы каля в. Воўпа).
- Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі — жывапісец, пейзажыст.
- Яраслаў Клімуць (1940, в. Вострава — 2022) — беларускі літаратуразнавец.
- Людміла Іванаўна Пятруль — беларускі мастак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://volkovysk.grodno-region.by/ru/biografija-ru/
- ↑ а б Вынікі перапісу 2009 года (недаступная спасылка) Архівавана 4 красавіка 2012.
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Павел Валынцэвіч Архівавана 13 лістапада 2013. // Рэгіянальная газета
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваўкавыскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 43. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваўкавыскі раён
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Здымкі на Radzima.org