Ваўкавыскі сельсавет
| Ваўкавыскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
| Уключае | 23 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ваўкавыск (не ўваходзіць у склад) |
| Дата ўтварэння | 2 снежня 1961 |
| Насельніцтва (2019) | 1 579 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Ваўкавы́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Ваўкавыск (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Біскупецкага і Леснякоўскага сельсаветаў[1]. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Міхайлаўскага сельсавета Свіслацкага раёна перададзены вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[2]. 19 снежня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маісеевіцкага сельсавета[3]. 23 чэрвеня 1980 года ў склад сельсавета з Ізабелінскага сельсавета перададзены вёскі Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані і хутар Азярыска[4]. 19 жніўня 1985 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Краснасельскага пассавета перададзена вёска Пагараны[5]. 18 кастрычніка 2013 года аграгарадок Юбілейны, вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы перададзены ў склад зноў утворанага Краснасельскага сельсавета[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 2705 чалавек[7], з іх 47,2 % — беларусы, 46,3 % — палякі, 4,5 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]$ паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1579 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.