Ваўковіцкі сельсавет (Навагрудскі раён)
| Ваўковіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
| Уключае | 14 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | вёска Ваўковічы |
| Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940 17 лістапада 1986 |
| Дата скасавання |
16 ліпеня 1954 22 жніўня 2017 |
| Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
| Насельніцтва (2017) | 986 |
| Плошча | 89,05 км² |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Ваўко́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ваўковічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Руткаўскага сельсавета[1].
17 лістапада 1986 года цэнтр Руткаўскага сельсавета перанесены з вёскі Рутка 1 у вёску Ваўковічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўковіцкі[2].
22 жніўня 2017 года Ваўковіцкі сельсавет скасаваны:
- у склад Брольніцкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы;
- у склад Кашалеўскага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[3].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 14 населеных пунктаў (2009 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[4] |
|---|---|---|
| Агароднікі | вёска | 19 |
| Амневічы | вёска | 50 |
| Ваўковічы | вёска | 207 |
| Гаравічы | вёска | 87 |
| Зубкава | вёска | 3 |
| Корастава | вёска | 96 |
| Мацешыцы | вёска | 20 |
| Невашоўшчына | вёска | 44 |
| Нёўда | аграгарадок | 308 |
| Новыя Лагадкі | вёска | 6 |
| Рутка 1 | вёска | 18 |
| Рутка 2 | вёска | 72 |
| Старыя Лагадкі | вёска | 30 |
| Сянежыцы | вёска | 69 |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1029 чалавек[5], з іх 88,0 % — беларусы, 6,0 % — палякі, 4,0 % — рускія[6].
Насельніцтва, жыхароў: 1029 (2009 г.)[4], 986 (2017 г.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Ваўковіцкі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.