Ваўчанка (прыток Бярэзіны)
Jump to navigation
Jump to search
Ваўчанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28 км |
Плошча басейна | 374 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 0,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 1,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Татарка |
· Каардынаты | 53°14′35,90″ пн. ш. 28°47′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Вербкі |
· Каардынаты | 53°15′41,30″ пн. ш. 29°05′38,10″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Асіповіцкі раён, Бабруйскі раён |
Ваўчанка — рака ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37,5 км. Плошча вадазбору 374 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.
Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (праваруч), Ясенка (леваруч).
Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вербкі Бабруйскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырынёй 5—10 м. Берагі стромкія, вышынёй 1,5—3 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 425.
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 24, 33. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
- Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.(руск.)