Ваўчаягада звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ваўчаягада звычайная
Daphne mezereum Berries2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daphne mezereum L.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   27126
NCBI   66680
EOL   582100
GRIN   t:13273
IPNI   831294-1
TPL   kew-2757105

Ваўчая́гада звычайная, воўчае лыка, воўчыя ягады (Daphne mezereum) — від кустовых раслін сямейства ваўчаягадавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Малагалінасты куст вышынёй да 1,5 м з жаўтавата-шэрай маршчакаватай карой. Галінкі голыя, у ніжняй частцы са слядамі леташняга лісця, маладыя галінкі кароткапрыціснутаапушаныя. Лісце чаргаванае, адваротналанцэтнае, тупаватае, выцягнутае ў кароткі чаранок, трошкі раснічастае, зверху зялёнае, знізу шызаватае, скучана на канцах галінак. Кветкі бэзава-ружовыя, духмяныя, сядзячыя, па 3-5 у пазухах леташняга лісця. Плод — авальная ярка-чырвоная касцянка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе, у Закаўказзі, на поўначы Ірана. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах. Цвіце ў сакавіку—красавіку.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна (вонкавы раздражняльны сродак), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюць кару (збіраюць рана ўвесну) і плады (у чэрвені—ліпені).

Ядавітая, таму як дэкаратыўную расліну высаджваць у месцах, даступных дзецям, не варта, каб пазбегнуць атручэння[3].

Добры ранневясенні меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. ЭПБ у 5-і т. Т. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]