Вевярэск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вевярэск — летапісны горад, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы XIV ст. сярод гарадоў ВКЛ. У даследчыкаў няма адзінага пункту гледжання наконт месцазнаходжання гэтага горада. Рускі гісторык М. М. Ціхаміраў(руск.) бел. адносіў яго да ліку загадкавых. Археолаг В. В. Сядоў атаясамліваў летапісны Вевярэск з гарадзішчам каля в. Касцянёва Шчучынскага раёна і лічыў, што назва горада паходзіць ад гідроніма — назвы р. Ваверка (левы прыток р. Лебяда, што ўпадае ў Нёман). Але малаверагодна, каб гідронім даў назву пасяленню, ад якога р. Вавёрка працякае за 16 — 18 км. Больш верагодна, што летапісны Вевярэск існаваў на месцы сучаснай в. Ваверка Лідскага раёна, што размяшчаецца на р. Вавёрка. У дакументах XVI ст. упамінаецца пад назвай Гарадзішча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вевярэск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 53.
  • Піваварчык, С. А. Вевярэск / С. А. Піваварчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 240—241. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Седов, В. В. К истории поселений Черной Руси // Краткие сообщения Института археологии АН СССР. — 1974. — Выпуск 139. — С.
  • Тихомиров, М. Н. Русское летописание. — М., 1979.