Веганства
Веганства (веганізм , англ.: veganism) — найбольш строгая форма вегетарыянства, якая максімальна выключае ўжыванне прадуктаў, звязаных з эксплуатацыяй і забойствам жывёл. Веганы — строгія вегетарыянцы, якія выступаюць супраць эксплуатацыі жывёл і выключаюць са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжання, уключаючы мяса, рыбу, яйкі, малако (акрамя груднога малака), малочныя прадукты жывёльнага паходжання і мёд. Веганы не выкарыстоўваюць футра, скуры, шоўку, шэрсці жывёл, часта выступаюць супраць вівісекцыі і выкарыстання жывёл у забаўляльнай індустрыі.[1] У веганскай дыеце існуюць таксама асобныя падтыпы — фруктарыянства і веганскае сыраядзенне.
На думку ідэолага і папулярызатара веганства Дональда Уотсана, адна з асноўных прычын веганства — этычная.[2]
Уплыў на здароўе[правіць | правіць зыходнік]
Меркаванні[правіць | правіць зыходнік]
Буйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў Academy of Nutrition and Dietetics (даўней American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (пасля перыядычна актуалізоўвала, апошні раз у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» аснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, адкуль можна даведацца, што:
«Правільна спланаваныя вегетарыянскія дыеты, у тым ліку строга вегетарыянскія, то бок веганскія — здаровыя, задавальняюць харчовыя патрэбы і могуць быць карыснымі для прадухілення і лячэння некаторых хвароб. Добра спланаваныя вегетарыянскія дыеты адпавядаюць патрэбам чалавека на ўсіх этапах жыцця, уключна з перыядам цяжарнасці і лактацыі, маленства, дзяцінства, падлеткавага росту і для спартсменаў»[3][4]. «Пераход на вегетарыянскую дыету ў 90-97 % выпадках прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў»[5][6].
Доктар Яўген Збігнеў Сівік, гінеколаг і акушэр, стваральнік першай у Польшчы Клінікі і школы натуральных родаў, кажа: «Медыцына сёння ўдзельнічае ў адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя. Абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца пра здароўе дзяцей, але дбаюць пра грошы. Лекары набралі вады ў рот, бо так бяспечней. Малако, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не ўзмацняе косці, але іх аслабляе. Малочны бялок вымывае кальцый з арганізму. Каровіна малако — гэта найлепшы рэцэпт на інвалідны вазок»[7].
Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар МДУ вегетарыянец Мікалай Драздоў: «Я зразумеў, што ўжываць мяса не варта з-за трох прычын: яно блага пераварваецца; маральнай — жывёл нельга крыўдзіць; духоўнай — раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным».[8][9] На яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства[10].
У будызме[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Дхамапады Гаўтама Буда сцвердзіў:
- Тыя з вучняў Гаўтамы, што ўдзень і ўначы бесперастанку раскашуюцца непрычыненнем крыўды ніводнай істоце, заўсёды абуджаюцца шчасліва. (300)
- Хто вызваліўся ад гвалту адносна да кожнай жывой істоты, і слабай, і моцнай, хто ані забівае, ані прычыняецца да забойства іншымі — таго называю святым чалавекам. (405)
- У даўнія часы было толькі тры хваробы: жаданне, голад і сурокі; але з прычыны забойстваў жывёл іх колькасць павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Буды з Сута Ніпата)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ В. Е. Борейко, Экологическая этика — Минск, 2008. Минобразования Республики Беларусь, UNESCO
- ↑ Матэрыялы Веганскага таварыства, інтэрв'ю з Дональдам Уотсанам
- ↑ http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf Поўны тэкст публікацыі па англійску
- ↑ http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363357632_ulotka-zosta-wege-2.jpg
- ↑ http://www.dxarma.ru/2010/05/05/jeticheskoe-i-dukhovnoe-vegetarianstvo.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ http://www.fairberaten.net/vegetarismus/gesund-leben-ohne-fleisch-vegetarismus-gruende-vorteile/
- ↑ http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363356631_ulotka-krowie-mleko-strona-4-i-1.jpg
- ↑ http://elena-kuzmina.blogspot.com/2012/08/nikolay-drozdov-vegetarian.html Архівавана 12 снежня 2015.
- ↑ http://prosto-life.ru/prosto-lyudi/drozdov-n-n
- ↑ http://www.megasiroed.ru/news/2013/03/06/nikolaj-drozdov-o-sporte-i-vegetarianstve/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Веганства