Вежавіца гладкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вежавіца гладкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Turritis glabra L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  522994
NCBI  63678
EOL  584139
GRIN  t:316558
IPNI  290916-1
TPL  kew-2431978

Ве́жавіца гладкая[3], Вежавіца голая[4] (Turritis glabra) — від кветкавых раслін з роду Вежавіца (Turritis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая, двухгадовая, зрэдку шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—135[4] см, шызаватага колеру. Сцябло прамастойнае. Лісце сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Лісце простае, суцэльнае. сцябловае лісце авальна-ланцэтнае, прыкаранёвае — ланцэтнае, звужанае да асновы, зубчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі стручок.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і горных раёнах Паўночнай Афрыкі. Як заносны від сустракаецца на тэрыторыі ЗША і Канады. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, каля дарог, на пустках. Святлолюбівая расліна. Мезафіт.

Лекавая расліна.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта The Plant List:

Беларускія народныя назвы: палявы лянок, пушнік[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]