Вежа Пірэлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Небаскроб «Пірэлі»
Краіна
Месцазнаходжанне Італія Італія, Мілан
Будаўніцтва 1956—1960
Прызначэнне Офісны будынак
Адкрыццё 4 красавіка 1960
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Матэрыялы бетон, сталь і шкло
Вышыня 110 м
Вышыня па шпілі 127,1 м
Вышыня па даху 124,1 м
Вышыня па верхнім паверсе 112,8 м
Колькасць паверхаў 32
Колькасць падземных паверхаў 2
Колькасць ліфтаў 6
Заказчык Pirelli[d]
Уласнік Ламбардыя
Архітэктар Джыа Понці пры ўдзеле П'ера Луіджы Нерві
Інжынер-будаўнік Pier Luigi Nervi[d] і Giuseppe Valtolina[d]
Забудоўшчык Pirelli[d]
Emporis pirellibuilding-milan-italy
SkyscraperPage 906
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вежа Пірэлі (італ.: Grattacielo Pirelli) — вышынны будынак у Мілане, які доўгі час з'яўлялася самым высокім у Італіі (пасля турынскай Мале-Антанеліяна).

У 1950 г. Альберта Пірэлі, прэзідэнт канцэрна «Пірэлі», выступіў з ідэяй будаўніцтва першага італьянскага небаскроба на тым месцы, дзе ў XIX стагоддзі знаходзіліся першыя вытворчыя сілы яго кампаніі.

Вежу Пірэлі спраектаваў Джыа Понці пры ўдзеле П'ера Луіджы Нерві, які настаяў на рэвалюцыйным адыходзе ад традыцыйнай для небаскробаў таго часу прамавугольнай формы.

На будаўніцтва 127-мятровага офіснага будынка сышло звыш 60000 тон бетону. Асноўная частка будаўнічых прац была ажыццёўлена ў 1956-60 гг. 18 красавіка 2002 г. у вежу Пірэлі ўрэзаўся аматарскі самалёт; трое чалавек загінула.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • У пачатковых тытрах фільма Антаніёні «Ноч» (1960) люстраныя паверхні вежы Пірэлі, у якіх адлюстроўваецца цэнтр Мілана, прадстаўлены як ёмісты вобраз сучаснага, абесчалавечанага свету[2].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. Peter Brunette. The Films of Michelangelo Antonioni. Cambridge University Press, 1998. ISBN 0-521-38992-5. Pages 54-55.