Веймарскі ўніверсітэт «Bauhaus»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веймарскі ўніверсітэт «Bauhaus»
ням.: Bauhaus-Universität Weimar
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Bauhaus-Universität Weimar
Міжнародная назва англ.: Bauhaus University, Weimar
Заснаваны 1860
Год рэарганізацыі 1954
Студэнты 4 072, 4 479[1], 4 493[1], 4 397[1], 4 591[1], 4 627[1], 4 640[1], 4 015[1], 3 600[1], 3 795[1], 3 579[1], 3 445[1], 3 679[1], 3 810[1], 4 019[1], 4 172[1], 4 337[1], 4 132[1], 4 083[1], 3 781[1], 3 743[1], 3 735[1], 3 890[1], 4 065[1] і 3 988[1]
Размяшчэнне Веймар
Сайт uni-weimar.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Веймарскі ўніверсітэт «Bauhaus» (ням.: Bauhaus-Universität Weimar) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Веймар.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт спецыялізуецца ў мастацкай і тэхнічнай сферах. Заснаваная ў 1860 годзе як Саксонская мастацкая школа, установа атрымала статус ВНУ 3 чэрвеня 1910 года. У 1919 годзе вучэльня была перайменаваная ў «Bauhaus» (літаральна з нямецкай «Будуем дом») яе новым дырэктарам Вальтэрам Гропіусам, а сваю цяперашнюю назву яна атрымала ў 1996 годзе. У 2019 годзе ўніверсітэт адзначыў стагоддзе з дня заснавання «Bauhaus» разам з партнёрамі па ўсім свеце.

Школа «Bauhaus» праславілася сваім падыходам да дызайну, які спрабаваў аб'яднаць прынцыпы масавай вытворчасці з індывідуальным мастацкім бачаннем і імкнуўся спалучаць эстэтыку з паўсядзённым функцыяй. Стыль «Bauhaus» пазней стаў адной з самых уплывовых плыняў у сучасным дызайне, мадэрнісцкай архітэктуры і мастацтве, дызайне і архітэктурнай адукацыі. Рух «Bauhaus» аказаў глыбокі ўплыў на развіццё еўрапейскага мастацтва, архітэктуры, графічнага дызайну, дызайну інтэр'еру, прамысловага дызайну і друку. У лік супрацоўнікаў «Bauhaus» ў розны час уваходзілі такія выбітныя мастакі, як Паўль Клее, Васіль Кандзінскі і Ласла Мохай-Надзь.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктуры і урбаністыкі
  • Будаўнічай інжынерыі
  • Мастацтваў і дызайну
  • Медыяў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]