Вектарны графічны рэдактар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вектарныя графічныя рэдактары дазваляюць карыстальніку ствараць і рэдагаваць вектарныя выявы непасрэдна на экране камп’ютара, а таксама захоўваць іх у розных вектарных фарматах, напрыклад, CDR, AI, EPS, WMF або SVG.

Асноўныя інструменты вектарных рэдактараў[правіць | правіць зыходнік]

  • Крывыя Безье — дазваляюць ствараць прамыя, ломаныя і гладкія крывыя, якія праходзяць праз вузлавыя кропкі, з пэўнымі датычнымі ў гэтых кропках;
  • Заліванне — дазваляе зафарбоўваць абмежаваныя вобласці пэўным колерам або градыентам;
  • Тэкст ствараецца з дапамогай адпаведнага інструмента, а потым часта пераўтвараецца ў крывыя, каб забяспечыць незалежнасць выявы ад шрыфтоў, наяўных (або адсутных) на камп’ютары, які выкарыстоўваецца для прагляду;
  • Набор геаметрычных прымітываў;
  • Аловак — дазваляе ствараць лініі «ад рукі». Пры стварэнні такіх ліній узнікае вялікая колькасць вузлавых кропак, ад якіх у далейшым можна пазбавіцца з дапамогай «ускладнення крывой».

Параўнанне вектарных і растравых рэдактараў[правіць | правіць зыходнік]

Вектарныя рэдактары часта супрацьпастаўляюць растравым рэдактарам. У рэчаіснасці іх магчымасці часта дапаўняюць адзін аднаго:

  • Вектарныя рэдактары звычайна больш прыдатныя для стварэння разметкі старонак, тыпаграфікі, лагатыпаў, sharp-edged мастацкіх ілюстрацый (напрыклад, мультыплікацыя, clip art, складаныя геаметрычныя ўзоры), тэхнічных ілюстрацый, для стварэння дыяграм і складання блок-схемаў.
  • Растравыя рэдактары больш падыходзяць для апрацоўкі і рэтушавання фотаздымкаў, стварэння фотарэалістычных ілюстрацый, калажаў і стварэння малюнкаў ад рукі з дапамогай графічнага планшэта.

Апошнія версіі растравых рэдактараў (такіх як GIMP або Photoshop) прадастаўляюць карыстальніку і вектарныя інструменты, а вектарныя рэдактары (CorelDRAW, Adobe Illustrator, Xara Designer, Adobe Fireworks, Inkscape, Alchemy, SK1 і іншыя) рэалізуюць і растравыя эфекты (напрыклад, заліванне), хоць часам і некалькі абмежаваныя ў параўнанні з растравымі рэдактарамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Вектарная графіка
  • Параўнанне вектарных графічных рэдактараў
  • Спіс ПЗ для вектарызацыі
  • Растравы графічны рэдактар