Велестынліс Рыгас
Рыгас Ферэас | |
---|---|
Ρήγας Φεραίος | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | грэч. Ρήγας |
Дата нараджэння | каля 1757[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1798 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дыпламат, журналіст, філосаф, перакладчык, паэт, пісьменнік, палітык |
Кірунак | Modern Greek Enlightenment[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Велестынліс Ры́гас (грэч. Βελεστινλής), або Рыгас Ферэас (грэч. Ρήγας Φεραίος; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, грэч. Αντώνιος Κυριαζής; каля 1757, г. Велестынан , Грэцыя — 24 чэрвеня 1798) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—1821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 1782—1796 гг. — у Валахіі. У 1796—1797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб'яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.
У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велестынліс Рыгас