Вельвет
Вельвет (ад англ.: velvet — «аксаміт») — баваўняная тканіна з густым ворсам і падоўжнымі рубчыкамі на адным баку, разнавіднасць корда, але з больш вузкімі рубчыкамі. Тонкі і мяккі вельвет па сваёй фактуры можа нагадваць аксаміт. Выкарыстоўваецца для пашыву адзення, абутку, сумак і г. д.
Гістарычна слова паходзіць ад лац.: vellus, што ў перакладзе значыць «руно», лац.: villus — «пушок», «пучок валасоў», ад тых жа слоў паходзіць «велюр»[1].
Сучасны вельвет можа быць як натуральным баваўняным, так і сінтэтычным або змешаным[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі версій паходжання назваў гэтага матэрыялу. Па адной з іх, такая тканіна ўпершыню з’явілася ў Манчэстэры, адкуль і пайшла назва «манчэстэр», даволі распаўсюджанае для абазначэння класічнага вельвету. У традыцыйнай французскай варыяцыі назва гэтай тканіны гучыць як «corde du roi», або «тканіна караля» за тое, што першапачаткова гэты матэрыял быў вельмі дарагі, а насіць яго маглі сабе дазволіць толькі члены каралеўскай сям’і і іх набліжаныя[3].
Тканіна гэтага тыпу вядомая з Сярэдневякоўя і ў тыя часы адносілася да катэгорыі аксамітных тканін. Тэхналогія вытворчасці вельвету з’яўлялася закрытай і перадавалася ад бацькі да сына ў сямейных мануфактурах[4].
Віды вельвету
[правіць | правіць зыходнік]Вельвет мае два асноўных тыпы дзялення на віды — па памеры рубчыка ворса на тканіны і па тыпу перапляцення ніткі.
Як і іншыя ворсавыя тканіны, па тыпу перапляценні ніткі вельвет бывае V-падобны і W-падобны. У першым выпадку нітка ворса ўтрымліваецца адной ніткай асновы, а ў другім — трыма. W-пляценне таму больш даўгавечнае[5].
На вытворчасці вельвет дзеліцца на тры тыпы: корд, рубчык і фасонны вельвет. Усе гэтыя тры тыпы адрозніваюцца паміж сабой па шырыні рубчыкаў і даўжыні ворса. Корд мае шырокі рубчык (5 мм) і высокі ворс, у рубчыку рубчыкі вузей (2—3 мм), ворс карацей. На фасонным вельвеце рубчыкі і ворс рознай вышыні ўтвараюць ўзоры на тканіне[6].
Рэкамендацыі па догляду
[правіць | правіць зыходнік]Вельвет з’яўляецца трывалым і зносастойкім матэрыялам[7], пры гэтым патрабавальным асцярожнага догляду.
Натуральны вельвет, як і ўсе натуральныя тканіны, можа даваць значнае ўсаджванне пры няправільным пранні. Сінтэтычны і змешаны вельвет можа электрызавацца і прыцягваць да сябе пыл, выдаляць які лепш за ўсё вільготнай шчоткай.
Пры няправільным захоўванні або пранні ворс вельвету можа замяцца і страціць выгляд.
Зноскі
- ↑ Hair // William S. Haubrich. Medical Meanings: A Glossary of Word Origins. ACP Press, 2003. (англ.) С. 104.
- ↑ Marinis 1994, s. 180.
- ↑ Marinis 1994, s. 16.
- ↑ Marinis 1994, s. 26.
- ↑ Amy Wilbanks, Nancy Oxford, Dana Miller, Sharon Coleman. Textiles for Residential and Commercial Interiors 3rd Edition. A&C Black, 2009. (англ.) С. 126.
- ↑ Татьяна Белоусова. Мужской костюм: Полное руководство по подбору и эксплуатации. Астрель, СПб., 2012. С. 49.
- ↑ Ткань вельвет: свойства, применение и уход (руск.). Ткани (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2019. Праверана 11 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреева Р. П. Вельвет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 130. — ISBN 5-86617-030-2.
- Вельвет // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- De’Marinis, Fabrizio. Velvet: history, techniques, fashions (англ.). — Milan, Italy: Idea Books, 1994. — 201 p. — ISBN 88-7017-104-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- EdwART. Вельвет // Энциклопедия моды и одежды (рус.). — 2011. — Энциклопедия моды и одежды. EdwART. 2011.