Вельямовічы
Вёска
Вельямовічы
| ||||||||||||||||||||
Вельямо́вічы[2] (трансліт.: Vieĺjamovičy, руск.: Вельямовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. За 28 кіламетраў на паўднёвы захадзе ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы, на аўтадарозе Воўчын-Брэст.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Фіксаваался граўжышскае прозвішча Вельямовіч[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяло вядомае з XVI ст — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце ВКЛ. Паводле «Кнігі запісаў» сяло Вельямовічы (Вільямовічы) ў 1558 г. размяшчалася каля возера і мела мяжу з выганамі маёнтка Бярніцкага і сёламі Таратунавічы, Памаранцы, Семянічкі. У 1772 г. вёска мела назву Вілановічы.
у 1868 г. 85 мужчын, 92 жанчыны. У 1886 г. — 29 двароў, 287 жыхароў, 2 праваслаўныя царквы, карчма. У 1905 г. сяло (546 жыхароў) і маёнтак (6 жыхароў) У 1941 г. — 86 двароў, 433 жыхары. Знішчана немцамі 18 двароў. Забіта 8 мірных жыхароў, 7 вывезеныя ў Германію, 4 вярнуліся дадому, 19 загінулі на фронце. У жніўні 1949 г. арганізаваны калгас імя Гастэлы, у які ўступілі 48 гаспадарак са 107. У 1997 г. — 185 двароў, 550 жыхароў.
Сярэдняя школа з'явілася ў 1863, клуб, бібліятэка і фельчарска-акушэрскі пункт (1946).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Увазнясенская царква (1866—1869) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000074 - Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх (XVI ст.) — захаваўся часткова.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FQ76-D?cat=835176&i=832&lang=pl&cc=4166194
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вельямовічы
